Азіяцкі тур PTC 2014/2015 – Этап 1 (снукер)
| Азіяцкі тур PTC 2014/2015 – Этап 1 | |
| Сезон | 2014/2015 |
|---|---|
| Тэрміны | 17 — 21 чэрвеня 2014 |
| Арэна | Спартыўны цэнтр Ісіна |
| Горад | Ісін |
| Краіна | Кітай |
| Арганізацыя | WPBSA |
| Фармат | Нізкарэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £50,000 |
| Прызавыя пераможцы | £10,000 |
| Мінулы чэмпіён | |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 4:2 |
| Статыстыка турніру | |
| Найвышэйшая серыя | 136 (Лі Хан) |
| ● PTC 2014/2015 ● ЕТ1→ | |
| ←АЧІ2013 ● Адкрыты чэмпіянат Ісіна ● | |
Азіяцкі тур PTC 2014/2015 — Этап 1 (таксама вядомы як Адкрыты чэмпіянат Ісіна 2014) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 17 па 21 чэрвеня 2014 года ў спартыўным цэнтры Ісіна, у Ісіне, Кітай. Прызавы фонд турніру склаў £50,000, з якіх £10,000 атрымаў пераможца.
Прызавыя грошы
[правіць | правіць зыходнік]Прызавы фонд турніру склаў £50,000, як і на ўсіх астатніх турнірах серыі PTC 2014/2015, якія праходзілі ў Азіі. Пераможца спаборніцтва атрымаў £10,000.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненне ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014, калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў, у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайграе ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў.
| Дасягненне | Прызавыя |
|---|---|
| Пераможца | £10000 |
| Фіналіст | £5000 |
| Паўфіналісты | £2500 |
| Чвэрцьфіналісты | £1500 |
| 1/8 фіналу | £1000 |
| 1/16 фіналу | £600 |
| 1/32 фіналу | £200 |
| Агульны прызавы фонд | £50000 |
| Максімальны брэйк | £500 |