Азіяцкі тур PTC 2014/2015 – Этап 3 (снукер)
| Азіяцкі тур PTC 2014/2015 – Этап 3 | |
| Сезон | 2014/2015 |
|---|---|
| Тэрміны | 20 — 24 студзеня 2015 |
| Арэна | Алімпійскі цэнтр Сючжоу |
| Горад | Сючжоу |
| Краіна | Кітай |
| Арганізацыя | WPBSA |
| Фармат | Нізкарэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | £50,000 |
| Прызавыя пераможцы | £10,000 |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 4:1 |
| Статыстыка турніру | |
| Найвышэйшая серыя | 136 (Цепчая Ун-Нух) |
| ←EТ5 ● PTC 2014/2015 ● ЕТ6→ | |
Азіяцкі тур PTC 2014/2015 — Этап 3 (таксама вядомы як Адкрыты чэмпіянат Сючжоу 2015 (англ.: Xuzhou Open 2015)) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 20 па 24 студзеня 2015 года ў алімпійскім цэнтры Сючжоу, у Сючжоу, Кітай. Прызавы фонд турніру склаў £50,000, з якіх £10,000 атрымаў пераможца.
Прызавыя грошы
[правіць | правіць зыходнік]Прызавы фонд турніру склаў £50,000, як і на ўсіх астатніх турнірах серыі PTC 2014/2015, якія праходзілі ў Азіі. Пераможца спаборніцтва атрымаў £10,000.
Згодна з грашовай рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста стаў адлюстроўваць суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Аднак, у адрозненне ад падліку ачкоў у сезонах 2012/2013 і 2013/2014, калі снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, атрымліваў у рэйтынг колькасць ачкоў, у два разы меншую за колькасць прызавых грошай, з сезона 2014/2015 снукерыст, які прайграе ў сваім першым матчы, увогуле не атрымлівае рэйтынгавых ачкоў.
| Дасягненне | Прызавыя |
|---|---|
| Пераможца | £10000 |
| Фіналіст | £5000 |
| Паўфіналісты | £2500 |
| Чвэрцьфіналісты | £1500 |
| 1/8 фіналу | £1000 |
| 1/16 фіналу | £600 |
| 1/32 фіналу | £200 |
| Агульны прызавы фонд | £50000 |
| Максімальны брэйк | £500 |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Адкрыты чэмпіянат Сючжоу 2015 на Snooker.org (англ.)
- Статыстыка адкрытага чэмпіянату Сючжоу 2015 на CueTracker.net (англ.)
- Старонка адкрытага чэмпіянату Сючжоу 2015 на my147.com Архівавана 15 сакавіка 2015. (кіт.)