Адкрыты чэмпіянат Гдыні па снукеры
| Адкрыты чэмпіянат Гдыні | |
![]() | |
| Год заснавання: | 2012 |
|---|---|
| Арэна: | Спартыўная арэна Гдыні |
| Горад: | Гдыня |
| Краіна: | Польшча |
| Фармат: | Нізкарэйтынгавы турнір |
| Прызавы фонд: | €125,000 (з 2014) |
| Колькасць удзельнікаў: | 128 |
| Рэкорды | |
| Дзеючы чэмпіён: | (першы тытул) |
| Рэкордная колькасць тытулаў: | 2: |
| Найвышэйшая серыя: | 147: |
| Апошні турнір | |
| Адкрыты чэмпіянат Гдыні 2016 | |
Адкрыты чэмпіянат Гдыні (англ.: Gdynia Open) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе і праходзіць на спартыўнай арэне Гдыні ў Гдыні, Польшча. Адкрыты чэмпіянат Гдыні быў шостым нізкарэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2015/2016 і адным з шасці нізкарэйтынгавых першынстваў, якія праходзілі ў кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру ў сезоне 2015/2016.
У 2016 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён у канцы лютага (першы адкрыты чэмпіянат Гдыні праходзіў у кастрычніку, а розыгрыш 2014 года — у пачатку лютага), а ў нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны двубой спаборніцтва.
Фармат адкрытага чэмпіянату Гдыні ўключае ў сябе тры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату (у 2012 годзе праходзіў толькі адзін кваліфікацыйны раўнд). У асноўную стадыю трапляюць 103 сеяных прафесіяналаў (аўтаматычна) і 25 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.
Рэкардсменам па колькасці тытулаў, а таксама дзеючым пераможцам турніру з'яўляецца аўстраліец Ніл Робертсан, які выйграў чэмпіянаты ў 2012 і 2015 гадах. У 2014 годзе перамогу ў Гдыні атрымаў Шон Мёрфі, які на тым жа спаборніцтве зрабіў першую і адзіную максімальную серыю на адкрытых чэмпіянатах Гдыні.
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Пераможца | Фіналіст | Фінальны лік | Паўфіналісты | КУ |
|---|---|---|---|---|---|
| 2012 | 4:3 | 128 | |||
| 2014 | 4:1 | 128 | |||
| 2015 | 4:0 | 128 | |||
| 2016 | 4:1 | 128 |
Фіналісты турніру
[правіць | правіць зыходнік]| Ігрок | П | Ф | КФ | ВТ | Фіналы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2 | 0 | 2 | 2012, 2015 | — | |
| 1 | 0 | 1 | 2016 | — | |
| 1 | 0 | 1 | 2014 | — | |
| 0 | 1 | 1 | — | 2016 | |
| 0 | 1 | 1 | — | 2015 | |
| 0 | 1 | 1 | — | 2014 | |
| 0 | 1 | 1 | — | 2012 |
Пераможцы турніру паводле краін
[правіць | правіць зыходнік]| Краіна | КП | АКП | Першы тытул | Апошні тытул |
|---|---|---|---|---|
| 2 | 2 | 2014 | 2016 | |
| 1 | 2 | 2012 | 2015 |
Рэкорды адкрытага чэмпіянату Гдыні
[правіць | правіць зыходнік]Агульныя вынікі розыгрышай
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Пераможца | ЛСС | АНС |
|---|---|---|---|
| 2012 | |||
| 2014 | |||
| 2015 | |||
| 2016 |
Дасягненні ігракоў
[правіць | правіць зыходнік]Усе розыгрышы
[правіць | правіць зыходнік]- Найбольшая колькасць выйграных тытулаў
- 2,
Ніл Робертсан (2012, 2015). - Найбольшая колькасць фіналаў
- 2,
Ніл Робертсан (2012, 2015). - Найбольшая колькасць паўфіналаў
- 2,
Ніл Робертсан (2012, 2015),
Шон Мёрфі (2014, 2015). - Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў
- 2,
Стывен Магуайр (2012, 2014),
Ніл Робертсан (2012, 2015),
Шон Мёрфі (2014, 2015),
Джад Трамп (2014, 2015). - Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу
- 3,
Мартын Гоўлд (2012, 2015, 2016). - Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу
- 4 (усе розыгрышы),
Мартын Гоўлд,
Фергал О’Браен.
