Адкрыты чэмпіянат Балгарыі па снукеры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Адкрыты чэмпіянат Балгарыі
Фота
Лагатып адкрытага чэмпіянату Балгарыі 2014
Год заснавання: 2012
Арэна: Princess Hotel (2012)
Зала Універсіяда (з 2013)
Горад: Сафія
Краіна: Балгарыя
Фармат: Нізкарэйтынгавы турнір
Прызавы фонд: €125,000 (з 2013)
Рэкорды
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален
(першы тытул)
Рэкордная колькасць тытулаў: 1:

Сцяг Англіі Джад Трамп
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс
Сцяг Англіі Шон Мёрфі
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален

Найвышэйшая серыя: 147:

Сцяг Англіі Том Форд (2012)

Апошні турнір
Адкрыты чэмпіянат Балгарыі 2015

Адкрыты чэмпіянат Балгарыі (англ.: Bulgarian Open, таксама вядомы як Victoria Bulgarian Open — ад назвы спонсара) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе, калі праходзіў у гатэлі Princess Hotel, а з 2013 года праходзіць у зале «Універсіяда» ў Сафіі, Балгарыя. Адкрыты чэмпіянат Балгарыі з'яўляецца чацвёртым нізкарэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2015/2016 і адным з шасці міні-рэйтынгавых першынстваў, якія праходзяць у кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру у сезоне 2015/2016.

У 2015 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён у пачатку лістапада (адкрыты чэмпіянат Балгарыі 2013 года праходзіў у чэрвені, а розыгрыш 2014 года — у кастрычніку), а ў апошнюю нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны двубой спаборніцтва.

Фармат адкрытага чэмпіянату Балагарыі ўключае ў сябе два кваліфікацыйныя раунды, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату (у 2012 і 2013 гадах праходзіла толькі па аднаму кваліфікацыйнаму раунду, а ў 2014 годзе — тры). У асноўную стадыю трапляюць 104 сеяных прафесіяналаў (аўтаматычна) і 24 пераможца апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.

Дзеючым пераможцам турніру з'яўляецца Марк Ален, які перамог Раяна Дэя ў фінальным матчы розыгрышу 2015 года. Да гэтага тытул адкрытага чэмпіянату Балгарыі выйгравалі Джад Трамп (2012), Джон Хігінс (2013) і Шон Мёрфі (2014).

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Год Пераможца Фіналіст Фінальны лік Паўфіналісты КУ
2012 Сцяг Англіі Джад Трамп Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 4:0 Сцяг Англіі Марк Дэвіс, Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 128
2013 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 4:1 Сцяг Англіі Роні О'Саліван, Сцяг Англіі Бары Хокінс 128
2014 Сцяг Англіі Шон Мёрфі Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 4:2 Сцяг Англіі Пітэр Эбдан, Сцяг Уэльса Майкл Уайт 128
2015 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален Сцяг Уэльса Раян Дэй 4:0 Сцяг Англіі Сэм Бэйрд, Сцяг Уэльса Марк Уільямс 128

Фіналісты турніру[правіць | правіць зыходнік]

Ігрок П Ф КФ ВТ Фіналы
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 1 1 2 2013 2012
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 1 0 1 2015
Сцяг Англіі Шон Мёрфі 1 0 1 2014
Сцяг Англіі Джад Трамп 1 0 1 2012
Сцяг Уэльса Раян Дэй 0 1 1 2015
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 0 1 1 2014
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 0 1 1 2013

Пераможцы турніру па краінах[правіць | правіць зыходнік]

Краіна КП АКП Першы тытул Апошні тытул
Сцяг Англіі Англія 2 2 2012 2014
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя 1 1 2015 2015
Сцяг Шатландыі Шатландыя 1 1 2013 2013