Еўра Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 1 (снукер)
Выгляд
| Еўра Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 1 | |
| Сезон | 2010/2011 |
|---|---|
| Тэрміны | 26 — 29 жніўня 2010 |
| Арэна | Stadthalle |
| Горад | Фюрт |
| Краіна | Германія |
| Арганізацыя | WPBSA |
| Фармат | Нізкарэйтынгавы турнір |
| Агульны прызавы фонд | €50,000 |
| Прызавыя пераможцы | €10,000 |
| Фінал | |
| Пераможца | |
| Фіналіст | |
| Лік | 4:3 |
| Статыстыка турніру | |
| Найвышэйшая серыя | 143 (Бары Хокінс) |
| ←PTC4 ● PTC 2010/2011 ● ЕPTC2→ | |
| ←ПХК 2009 ● Пол Хантэр Класік ● ПХК 2011→ | |
Еўра Players Tour Championship 2010/2011 – Этап 1 (таксама вядомы як Пол Хантэр Класік 2010) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 26 па 29 жніўня 2010 года на арэне Stadthalle, у Фюрце, Германія. Прызавы фонд турніру склаў €50,000, з якіх €10,000 атрымаў пераможца.
На сённяшні дзень Пол Хантэр Класік 2010 з'яўляецца адзіным прафесійным снукерным турнірам, дзе ў асноўную сетку патрапіў беларускі снукерыст. Уладзімір Панамарэнка перайграў у папярэдняй кваліфікацыі немца Ральфа Гемерлінга (4:0) і галандца Хуэя-ваха Лама (4:1) і выйшаў у 1/64 фіналу турніра, дзе ўсухую саступіў прастаўніку топ-32 сусветнага рэйтынгу Марку Дэвісу з лікам 0:4.