Кузьма Еўдакімавіч Грабеннік
Кузьма Еўдакімавіч Грабеннік | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лютага 1900[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 1974 (74 гады) ці верасень 1974[1] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | пяхота |
Званне | генерал-лейтэнант |
Камандаваў | 37th Guards Rifle Division[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кузьма́ Еўдакі́мавіч Грабе́ннік (5 [18] лютага 1900 года — 22 верасня 1974) — савецкі военачальнік. Герой Савецкага Саюза, генерал-лейтэнант.
Пачатковая біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кузьма Грэбеннік нарадзіўся 5 (18) лютага 1900 года ў мястэчку Бранскі (цяпер горад Бранка, Луганская вобласць) у сям’і працоўнага.
Скончыўшы пачатковую школу, Кузьма працаваў на шахце.
Ваенная служба
[правіць | правіць зыходнік]У 1919 годзе К. Грабеннік быў забраны ў шэрагі Чырвонай арміі. Браў удзел у Грамадзянскай вайне ў складзе 51-й Перакопскай стралковай дывізіі. У 1920 годзе ўступіў у УКП(б).
Міжваенны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]З 1922 года Грабеннік служыў у Пагранічных войсках. У 1924 годзе скончыў Вышэйшую пагранічную школу Аб’яднанага дзяржаўнага палітычнага кіравання, а ў 1935 годзе — курсы пры Ваеннай акадэміі механізавання і матарызацыі РСЧА.
Грабеннік служыў начальнікам памежнай заставы, начальнікам мота-манеўранай групы Малдаўскага памежнага атрада, камандзірам палка дывізіі асабістага прызначэння.
Браў удзел у баях ля возера Хасан у 1938 годзе ў якасці камандзіра Пас’ецкага памежнага атрада, што вытрымаў першы ўдар японцаў.
Другая сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]Кузьма Грабеннік браў удзел у баях Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года.
Пасля гібелі камандзіра 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі генерал-маёра Сабіра Рахімава 30 сакавіка 1945 года Кузьма Грабеннік быў прызначаны на пасаду камандзіра дывізіі.
Кузьма Грабеннік 20 красавіка арганізаваў фарсіраванне Одэра і захоп плацдарма ў ходзе Берлінскай наступальнай аперацыі. Дывізія авалодала моцна ўмацаваным населеным пунктам Кальбітцоў (Колбаскава) паўднёва-заходней польскага горада Шчэцін і да 2 мая з баямі выйшла да Балтыйскага мора паўночна-ўсходней горада Ростак.
Указам № 5569 Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 мая 1945 года за мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пры фарсіраванні рэкі Одэр, захопе плацдарма і за ўмелае камандаванне дывізіяй гвардыі генерал-маёру Кузьме Грабенніку прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».
Ваенная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пасля вайны з лістапада 1945 года — камандаваў 27-й гвардзейскай механізаванай дывізіяй у складзе 7-ай механізаванай арміі.
У красавіку 1947 года пераведзены ў дырэктыву МУС і праходзіў службу намеснікам начальніка памежных войскаў Закарпацкай акругі войскаў МУС, са снежня — начальнікам памежных войскаў МУС Украінскай акругі, з лістапада 1951 года — начальнікам памежных войскаў МДБ Ленінградскай акругі.
З 7 кастрычніка 1953 г. па 13 кастрычніка 1956 г. знаходзіўся ў замежнай камандыроўцы на пасадзе старэйшага дарадцы пры МУС Народнай рэспубліцы Албаніі.
Пасля вяртання ў СССР Грабеннік прызначаецца начальнікам 1-га ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення памежных і ўнутраных войскаў МУС СССР. На гэтай пасадзе браў удзел у падаўленні антытаталітарнага Венгерскага паўстання ў кастрычніку — лістападзе 1956 года, потым у лістападзе з’яўляўся ваенным камендантам Будапешта. Указам ПВС СССР ад 18 снежня 1956 года быў ўзнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
З красавіка 1957 года займаў пасаду начальніка штаба — 1-га намесніка начальніка Галоўнага кіравання памежнымі войскамі КДБ пры Савеце Міністраў СССР, з ліпеня стаў начальнікам памежных войскаў КДБ Паўднёва-заходняй памежнай акругі.
Са студзеня 1960 года часова займаў пасаду начальніка апергрупы памежных войскаў КДБ пры Савеце Міністраў Украінскай ССР.
7 снежня 1961 года звольнены ў запас.
Жыл у Кіеве. Памёр 22 верасня 1974 года. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.
Зноскі
Сачыненні
[правіць | правіць зыходнік]К. Е. Гребенник. Хасанский дневник. — Владивосток, 1978 год.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Кузьма Еўдакімавіч Грабеннік на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Славянасербскім павеце
- Памерлі 22 верасня
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Кіеве
- Пахаваныя на Байкавых могілках
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя польскім медалём «За Варшаву 1939—1945»
- Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі баёў на возеры Хасан
- Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі Курскай бітвы
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Члены КПСС
- Дэпутаты Вярхоўнай Савета СССР 3 склікання