Медаль «За вызваленне Варшавы»
Выгляд
| Медаль «За вызваленне Варшавы» | |||
|---|---|---|---|
|
|||
| Краіна |
|
||
| Тып | медаль | ||
| Каму ўручаецца | ваеннаслужачым Чырвонай Арміі, Ваенна-марскога флота і войскаў НКУС | ||
| Падставы ўзнагароджання | непасрэдным удзельнікам вызвалення Варшавы | ||
| Дата заснавання | 9 чэрвеня 1945 | ||
| Статус | не ўручаецца | ||
| Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
| Колькасць | 701 700 | ||
| Характарыстыкі | |||
| Матэрыял | Латунь | ||
| Памеры | круг з латуні дыяметрам 32 мм | ||
| Чарговасць узнагарод | |||
| Старэйшая | Медаль «За вызваленне Бялграда» | ||
| Малодшая | Медаль «За вызваленне Прагі» | ||
Медаль «За вызваленне Варшавы» — узнагарода для вайскоўцаў Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў гераічным штурме і вызваленні Варшавы 14-17 студзеня 1945 года. Таксама гэтым медалём узнагароджваліся арганізатары і кіраўнікі баявых дзеянняў па вызваленні гэтага горада.
Медаль заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтар праекта медаля — мастачка Курыцына.
Па стане на 1 студзеня 1995 года медалём «За вызваленне Варшавы» ўзнагароджана прыблізна 701 700 чалавек.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Медаль «За вызваленне Варшавы»- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
- Медаль «За вызваленне Варшавы»
