Андрэй Віктаравіч Кузьменка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кузьма Скрабін)
Андрэй Віктаравіч Кузьменка
укр.: Андрій Кузьменко
Андрэй Кузьменка ў 2011 годзе
Андрэй Кузьменка ў 2011 годзе
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 17 жніўня 1968(1968-08-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 2015(2015-02-02) (46 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Бацька Viktor Kuzmenko[d]
Маці Olha Kuzmenko[d]
Жонка Q122818649?
Дзеці Q122818737?
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, пісьменнік, акцёр, стаматолаг, паэт-песеннік, кампазітар, музычны прадзюсар, тэлевядучы, радыёвядучы, урач, rock singer, паэт
Інструменты клавішныя музычныя інструменты[d], вакал[d] і электрагітара
Жанры рок-музыка, тэхна, готык-рок, поп-рок, сінці-поп, інды-рок і indie music scene[d]
Псеўданімы «Кузьма»
Калектыў Скрябін
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн «За заслугі» І ступені Hero of Ukraine, Order of the State
Заслужаны артыст Аўтаномнай Рэспублікі Крым
skryabinfund.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Андрэй Віктаравіч Кузьменка (укр.: Андрій Вікторович Кузьменко), таксама вядомы як Кузьма або Кузьма Скрабін (Кузьма, Кузьма Скрябін; 17 жніўня 1968, Самбар, Львоўская вобласць — 2 лютага 2015, каля Лазаваткі, Днепрапятроўская вобласць) — украінскі спявак, прадзюсар, пісьменнік, акцёр, лідар гурту «Скрябін».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У дзяцінстве сям'я (бацька — інжынер, маці — настаўніца музыкі) пераехала ў Наваяварыўск, Львоўскай вобласці, дзе Андрэй пачынаў свой творчы шлях. Цікавіўся сучаснай замежнай (пераважна англамоўнай) музыкай. Скончыў музычную школу па класе фартэпіяна, пасля службы ў войску скончыў факультэт стаматалогіі. Некаторы час займаўся спортам, быў кандыдатам у майстры спорту па біятлоне. У 1989 годзе стварыў гурт «Скрябін», дзе быў вакалістам, аўтарам тэкстаў песень, часам граў на клавішных. У 1991 годзе прыйшоў першы поспех — гурт заняў трэцяе месца на фестывалі «Червона рута» і запісаў першы альбом. У пачатку 1990-х разам з Сяргеем «Шурай» Герай Андрэй на некаторы час пераехаў ў Германію, дзе яны выступалі ў розных клубах. У 1995 годзе група вяртаецца ва Украіну і запісвае альбом «Птаха», які хутка робіцца папулярным. З пачатку 2000-х пачынае актыўна займацца іншымі праектамі ў шоў-бізнэсе: грае ў кіно, з'яўляецца на тэлебачанні ў забаўляльных перадачах. У 2006 годзе выдаў аўтабіяграфічную кнігу «Я, Побєда і Берлін». Дапамог стварыць гурт DZIDZIO у 2009 годзе.

Загінуў у выніку аўтамабільнай аварыі раніцай 2 лютага 2015 года, вяртаючыся з канцэрта[1].

Быў жанаты, ёсць дачка.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]