Кузьмічы (Ваўкавыскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Кузьмічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Аўтамабільны код
4
Кузьмічы на карце Беларусі ±
Кузьмічы (Ваўкавыскі раён) (Беларусь)
Кузьмічы (Ваўкавыскі раён)
Кузьмічы (Ваўкавыскі раён) (Гродзенская вобласць)
Кузьмічы (Ваўкавыскі раён)

Кузьмічы́[1] (трансліт.: Kuźmičy, руск.: Кузьмичи) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Вярэйкаўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з сярэдзіны XVI ст. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Тэадоры Біспінг, пражывалі 69 сялян. У 1836 г. прыватная вёска, 18 двароў, 136 жыхароў, уніяцкая царква. У 1914 г. 40 дамоў, 149 жыхароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • На 01.01.2004 г. 18 двароў, 25 жыхароў.
  • На студзень 2012 г. 17 жыхароў.

Плошча 14,54 га, працягласць межаў — 2 278 метраў.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Свята-Аляксандра-Неўская капліца 1840-1850 гг.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]