Рэпля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аграгарадок
Рэпля

Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 442 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Паштовы індэкс
231915
Аўтамабільны код
4
СААТА
4208804119
Рэпля на карце Беларусі ±
Рэпля (Беларусь)
Рэпля
Рэпля (Гродзенская вобласць)
Рэпля

Рэ́пля[1] (трансліт.: Replia, руск.: Репля) — аграгарадок у Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Вярэйкаўскага сельсавета.

Да 2013 года Рэпля ўваходзіла ў склад Рэплеўскага сельсавета[2]. Насельніцтва 582 чал. (2007).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 40 км у напрамку на паўночны захад ад Ваўкавыска, за 85 км ад Гродна, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Рось[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Рэпля згадваецца ў XVI ст. З 1558 г. ёй валодалі Станіслаў Адахоўскі, Мікалай Ясенскі, Іван Карп, Масальскія, у 1620-х перайшла да Сцыпіёнаў, пазней да Юрыя Валовіча. Станам на 1690 г. тут было 12 двароў, касцёл, карчма, млын.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Рэпля апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерні. Станам на 1796 існавалі аднайменныя фальварак і прыватнае мястэчка ва ўладанні Юзафа Завадскага. На 1836 г. — прыватны і духоўны фальварак, 3 двары, касцёл.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Рэпля апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства.

У 1939 годзе Рэпля ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. зрабілася цэнтрам сельсавета. Станам на 1 студзеня 2004 г. тут было 177 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Рэплі працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, дом культуры, пошта.

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Капліца-пахавальня

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Касцёл (XVIII ст., разабраны ў 1900-я)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области Архівавана 5 сакавіка 2016.
  3. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]