Култук (Слюдзянскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Култук
руск.: Култук
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1647
Першая згадка
ПГТ з
Насельніцтва
3683 чалавекі (2015)
Нацыянальны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 39544
Паштовы індэкс
665911
Код АКАТП
Афіцыйны сайт
Култук на карце Расіі ±
Култук (Слюдзянскі раён) (Расія)
Култук (Слюдзянскі раён)
Култук (Слюдзянскі раён) (Іркуцкая вобласць)
Култук (Слюдзянскі раён)

Ку́лтук — пасёлак гарадскога тыпу на поўдні Іркуцкай вобласці ў Слюдзянскім раёне, Расія. Размяшчэнне галоўнай управы Култуцкага мясцовага кіравання.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Самы заходні населены пункт на ўзбярэжжы Байкала. Размешчаны на паўднёва-заходнім ускрайку возера, на беразе заліва Култук, пры ўпадзенні рэчак Култучная і Мядлянка. Слова «култук» мае цюркскае паходжанне, якое пазначае «кут, тупік, заліў, губа», і, верагодна, як геаграфічны тэрмін, было прыўнесена рускімі землепраходцамі 17 стагоддзя пры засваенні Сібіры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Култук — першае рускае паселішча на поўдні Байкала, заснаванае ў месцы качавога тунгускага роду кумкагіраў восенню 1647 года землепраходцамі Іванам Пахабавым, пры яго прасоўванні ад вусця Селенгі ў Тункінскую даліну, як астрог, хоць дакладнае яго месцазнаходжанне невядома і звесткі пра існаванне Култуцкага астрога супярэчлівыя і бедныя. На карце 1701 года Сямёна Рэмезава паселішча пазначана як Култушнае зімоўе, праз якое праходзіў шлях уздоўж Байкала і ў Тунку[1]. У дакуменце 1744 года Култук згадваецца ўжо як вёска: «у вёсцы Култук пражывала тры жанчыны, тры мужчыны і дзевяць дзяцей».

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя агульнаадукацыйная школа, участковая бальніца (маецца фельчар і два педыятры), Дом культуры, два дзіцячыя садкі, два паштовых аддзялення, аддзяленне Ашчадбанка.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Большасць рускія. Насельніцтва памяншаецца. У 2015 годзе жыло 3683 чалавекі.

Ураджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Самым вядомым ураджэнцам з’яўляецца Сяргей Звераў — мадэльер і спявак.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]