Балаганск
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Пасёлак гарадскога тыпу
Балаганск
| ||||||||||||||||||||||||
Балаганск[2] (руск.: Балага́нск) — пасёлак гарадскога тыпу ў Іркуцкай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Балаганскага раёна і Балаганскага муніцыпальнага ўтварэння. Размешчаны на левым беразе ракі Ангары, за 78 км ад чыгуначнай станцыі Залары. З двух бакоў Балаганск атачае Брацкае вадасховішча. У XX стагоддзі Балаганск страціў статус горада. Пасля будаўніцтва Брацкай ГЭС ён быў затоплены, новы пасёлак пабудаваны на адлегласці 45 км ніжэй першапачатковага месца па цячэнні Ангары. Спачатку ён называўся Новабалаганск, затым быў перайменаваны ў Балаганск.
Зноскі
- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8. — карта Іркуцкай вобласці