Кульмінацыя (музыка)
Кульміна́цыя (ад лац.: culmen — вяршыня), у музыцы — момант найвышэйшага напружання ў музычным творы ці якой-небудзь адносна завершанай яго частцы. Прысутнічае ва ўсіх узроўнях музычнай формы (свае кульмінацыі ўзнікаюць у фразе, сказе, перыядзе і інш.), і таму форма твора — сістэма кульмінацый. Кульмінацыя мелодыі ці ўсяго твора звычайна знаходзіцца паблізу ад пункта залатога сячэння, напрыклад, гук ці група гукаў, якія утвараюць рэгістравую вяршыню ў другой палове меладычнай пабудовы; працяглая кульмінацыйная зона ў санатнай форме на мяжы распрацоўкі і рэпрызы . Галоўная (генеральная) кульмінацыя ўтварае сэнсавы цэнтр твора перад прынцыповым завяршэннем формы. У арганізацыі кульмінацыі могуць удзельнічаць усе музычна-выразныя сродкі: гукавышыннасць, гучнасная дынаміка, метрычныя акцэнты, ладавая няўстойлівасць, фактура , аркестроўка і інш. Кульмінацыя музычна-сцэнічнага твора фарміруецца ў адпаведнасці з агульнымі законамі драмы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).