Перайсці да зместу

Кульшыно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кульшыно
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 59 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Аўтамабільны код
5
Кульшыно на карце Беларусі ±
Кульшыно (Беларусь)
Кульшыно
Кульшыно (Мінская вобласць)
Кульшыно

Кульшыно́[1] (трансліт.: Kuĺšyno, руск.: Кульшино) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

У XVIII стагоддзі на месцы аграгарадка Любань (Вілейскі раён) знаходзілася вёска Юхавічы. У 1807 годзе шмат лесу і зямлю навакол набыў Ян Любанскі. Тут ён вырашыў пабудаваць маёнтак, для гэтага пан рассяліў Юхавічы, выкупіў ва ўладальнікаў зямлю ці прапаноўваў наўзамен сваю ў большым памеры, далей ад будучага маёнтка. Так неўзабаве з’явіліся невялікія вёскі, у тым ліку і Кульшыно. У 1866 годзе вёска ў складзе Вілейскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Куранец[2].

З 1939 года ў БССР.

  • 1866 год — 93 жыхары, 10 двароў[3]
  • 1921 год — 189 жыхароў, 36 двароў[4].
  • 1931 год — 204 жыхары, 39 двароў[5].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60.
  3. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom IV - wynik wyszukiwania - DIR. dir.icm.edu.pl. Праверана 22 верасня 2023.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 88.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60
  6. Бурак, Леанід Іванавіч (доктар філалагічных навук ; 1930—1996)(недаступная спасылка) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі