Перайсці да зместу

Кульшычы (Слаўгарадскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Кульшычы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
151 м
Насельніцтва
  • 1 чал. (2011)
СААТА
7250808036
Кульшычы (Беларусь)
Кульшычы
Кульшычы
Кульшычы (Магілёўская вобласць)
Кульшычы
Кульшычы

Ку́льшычы[1] (трансліт.: Kuĺšyčy, руск.: Кульшичи) — былая[2] вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Васькавіцкага сельсавета.

Геаграфічна вёска знаходзіцца на ўсходзе Слаўгарадскага раёна. Побач з вёскай знаходзіцца найвышэйшы пункт Слаўгарадскага раёна (189 метраў над узроўнем мора) і Кульшыцкае возера[3].

Наста Іванова з в. Кульшычы Магілёўскай губерні. І. Сербаў, 1911

Згадваецца ў 1675 годзе як вёска Кульшыцы ва ўладанні ў Якуба Тарабеша ў Рэчыцкім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4]. У 1751 годзе згадваецца пра пабудову новай царквы Раства Багародзіцы кульшыцкімі старостамі Мікалаем і Кацярынай (з Хелхоўскіх) Курганскімі[5].

У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходская школа[6].

У 1924—1992 гадах цэнтр Кульшыцкага сельсавета.

Вёска была выселена пасля Чарнобыльскай аварыі, на момант рассялення ў 1986 годзе ў ім налічвалася ўсяго 400 жыхароў.

7 студзеня 2015 года вёска скасавана[2].

  • 1886 год — 56 двароў, 409 жыхароў[7]
  • 1986 год — 400 жыхароў
  • 1910 год — 127 двароў, 874 жыхароў[7]
  • 1999 год — 4 жыхароў (перапіс насельніцтва)
  • 2011 год — 1 двор, 1 жыхар

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кульшы́чы, Ку́льшыцы, Кульшы́цы
  2. а б Решение Славгородского районного Совета депутатов от 18 ноября 2014 года № 7-5 "Об упразднении сельских населенных пунктов Славгородского района". pravo.by.
  3. Славгородский район (Могилевская область) Архівавана 14 жніўня 2011.
  4. НГАБ, ф. 1875, воп. 1, спр. 2, с. 717
  5. НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 91, с. 34
  6. РГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018
  7. а б Справочник. Кульшичи.