Куравай пясчаны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Куравай пясчаны
322 Astragalus arenarius.jpg
Astragalus arenarius. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Astragalus arenarius L.

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   820239
NCBI   1522191
EOL   703708
GRIN   t:5718
IPNI   476216-1
TPL   ild-8600

Куравай пясчаны (Astragalus arenarius) — шматгадовая травяністая расліна; від роду Куравай (Astragalus) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна дасягае ў вышыню 15-40 см, мае галінастае вуглаватае ўзыходзячае сцябло.

Лісце пёрыстае з лінейнымі апушанымі лісточкамі.

Прыкветкі беларасніцавыя з кветкамі светла-пурпуровага або ліловага, радзей белага колеру, сабраныя ў кароткія 3-7-кветкавыя пэндзлі.

Плады лінейна-даўгаватыя бабы, звычайна белаапушаныя. Квітнее ў чэрвені-ліпені, пладаносіць з ліпеня[3].

Арэал і асяроддзе пасялення[правіць | правіць зыходнік]

Расце на пясках у светлых борах, а таксама па берагах рэк, на чыгуначных насыпах, па абочынах дарог у Еўропе. Сустракаецца ў Швецыі, Чэхіі, Славакіі, Германіі, Польшчы, Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Літве, на Украіне і ў еўрапейскай часткі Расіі [4]. Распаўсюджаны пераважна ў Нечарназемнай паласе Сярэдняй Расіі[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 Куравай пясчаны на сайце экалагічнага цэнтра Экасістэма (Праверана 28 ліпеня 2010)
  4. Па дадзеных сайта GRIN (гл. спасылку ў картцы таксона).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Nuvola apps kview.svg Вонкавыя выявы
Searchtool.svg Квітнеючая расліна. Рэспубліка Татарстан, Волжска-Камскі запаведнік, 28.06.2006.