Куравічы (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Куравічы
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 144,1[1] м
Даўжыня 0,85 км
Шырыня 0,48 км
Плошча 0,28[2] км²
Аб’ём 0,00052 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,7 км
Найбольшая глыбіня 3,6 м
Сярэдняя глыбіня 1,86 м
Басейн
Плошча вадазбору 3 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Куравічы (Беларусь)
Куравічы
Куравічы
Куравічы (Віцебская вобласць)
Куравічы
Куравічы
Map

Ку́равічы — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нежлеўка, за 20 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, прыкладна за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ветрына.

Плошча паверхні возера 0,28[3][2] км². Даўжыня 0,85 (0,76[3]) км, найбольшая шырыня 0,47 (0,49[3][4])км, даўжыня берагавой лініі 2,7 (2,85[3]) км. Найбольшая глыбіня 3,6[3] м, сярэдняя — 1,86[4] м. Плошча вадазбору 3 км². Аб’ём вады 0,52[3] млн м³.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй ад 3 да 6 метраў. Берагавая лінія звілістая. Мелкаводдзе пясчанае. Глыбей дно возера высцілаюць гліністы іл і сапрапелі. Возера значна зарастае падводнай расліннасцю. Бяссцёкавае.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]