Курт Вейль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Курт Вайль)
Курт Вейль
ням.: Kurt Weill
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 2 сакавіка 1900(1900-03-02)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 1950(1950-04-03)[3][1][…] (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Жонка Lotte Lenya[d] і Lotte Lenya[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Ferruccio Busoni[d] і Энгельберт Хумпердынк
Прафесіі кампазітар, педагог, дырыжор, кінакампазітар
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера, сімфонія і балет[d]
Выхаванцы Nikos Skalkottas[d] і Rio Gebhardt[d]
Узнагароды
kwf.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курт Вейль, Вайль (ням.: Kurt Julian Weill; 2 сакавіка 1900, Дэсау — 3 красавіка 1950, Нью-Ёрк) — нямецкі кампазітар і дырыжор.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кампазіцыі вучыўся ў Э. Хумпердынка, Ф. Бузоні. У 1919-20 ажыццяўляў оперныя пастаноўкі як дырыжор і рэжысёр у Дэсаў і Людэншэйдзе. Сусветную вядомасць атрымала сатырычная «Трохграшовая опера» (мадэрнізаваная версія «Оперы жабракоў» Дж. Гея і Дж. Пепуша з вершамі Б. Брэхта, 1928); з яе пачалося супрацоўніцтва В. з Брэхтам, да п’ес якога Вейль пісаў устаўныя нумары — песенькі і балады, затым оперы на яго лібрэта («Шчаслівы канец», 1929; "Чалавек, заўсёды казаў "так "", «Узвышэнне і падзенне горада Махагоні», 1930; балет са спевамі «Сем смяротных грахоў», 1933) і многія інш.

У 1933 эміграваў у Францыю, жыў у Англіі, з 1935 — у ЗША, працаваў для брадвейскіх тэатраў (Нью-Ёрк), пісаў мюзіклы, імкнуўся ўнесці ў гэты жанр сацыяльна-крытычны змест (народная опера «Вулічная сцэна», 1947, опера «Страчаны ў зорках», 1949, і інш.)

Зноскі