Курт Хорст Шлосар
Курт Хорст Шлосар | |
---|---|
Імя пры нараджэнні |
сербск.: Kurt Horst Šlosar ням.: Kurt Horst Schlossar |
Дата нараджэння | 23 верасня 1903 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 10 сакавіка 1964 (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, графік |
Жанр | New Objectivity[d] |
Вучоба | |
Узнагароды |
прэмія імя Якуба Чышынскага (1959) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Курт Хорст Шлосар (в.-луж.: Kurt Horst Šlosar, ням.: Horst Schlossar; 23 верасня 1903, Дрэздэн, Германія — 10 сакавіка 1964, Дрэздэн, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — сербалужыцкі мастак і графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 верасня 1903 года ў Дрэздэне ў сям'і чэшскага мастака Густава Шлосара (1871-1961) і лужычанкі Ліны Швабіц (1877-1951) з вёскі Дзельна-Кісліца каля горада Бенадзіцы. З 1910 года па 1918 год навучаўся ў сербалужыцкай народнай школе ў Дрэздэне. Пасля школы працаваў вучнем мастака на фарфоравай фабрыцы. У 1923 годзе атрымаў нямецкае грамадзянства. Працаваў мастаком на фарфоры на фабрыцы ў ваколіцах Будапешта. З 1927 па 1937 год навучаўся ў Дрэздэне ў Акадэміі выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам мастака-экспрэсіяніста Ота Дзікса. Нягледзячы на прыналежнасць да нацыянальнай славянскай меншасці, выстаўляў свае карціны на выставах падчас нацысцкага рэжыму да 1943 года, калі быў прызваны ў армію. Большасць даваенных работ Курта Шлосара згарэлі ў час бамбардзіроўкі Дрэздэна ў лютым 1945 года. Пасля вайны знаходзіўся да 30 мая 1945 года ў лагеры для ваеннапалонных у амерыканскай зоне акупацыі ў Аўстрыі. Пасля вяртання ў Лужыцу працягнуў пісаць карціны. У 1946 годзе заснаваў у Радвары Сербалужыцкую школу мастацтваў. З 1949 года быў старшынёй заснаванага ў 1948 годзе Таварыства сербалужыцкіх мастакоў. Атрымаўшы ад гэтага таварыства стыпендыю, напісаў некалькі карцін, прысвечаных вёсцы Слепа. У апошнія гады свайго жыцця пісаў карціны, прысвечаныя індустрыялізацыі ГДР і Народнай арміі ГДР.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- У 1959 годзе быў удастоены прэміі імя Якуба Чышынскага.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Alfred Krawc. Šlosar, Horst // Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow. — Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984. — 546 p.
- Jonathan Osmond. Horst Schlossar. Dix-Meisterschüler, sorbischer Volksmaler, sozialistischer Realist und NVA-Künstler // Lětopis. — 2013. — Февраль. — С. 3-24.
M. Nowak-Njechorński. Nekrolog // Rozhlad. — 1964. — Апрель. — С. 126 - 127.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на сайце Сербалужыцкага інстытута(недаступная спасылка) (верхнялуж.)