Куэва-дэ-ла-Олья

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гіганцкая «олья» (сасуд) і жыллё

Куэва-дэ-ла-Олья (ісп.: Cueva de la Olla, літар. «пячора чыгуна») — археалагічны помнік на паўночным захадзе мексіканскага штата Чыўаўа, прыкладна ў 47 км на паўднёвы захад ад Нуэва-Касас-Грандэс.

Помнік уяўляе сабою невялікую групу збудаванняў з глінабітнымі сценамі, размешчаных у пярэдняй частцы пячоры на краю неглыбокага каньёна. Назва паходзіць ад змешчанага ў пячоры велізарнага, каля 3 метраў вышынёй кецкаматэ — традыцыйнай пасудзіны для захоўвання кукурузы. Па архітэктурных і іншых асаблівасцях збудаванні блізкія традыцыям культуры Магальён. Падрабязныя даследаванні помніка да цяперашняга часу не праводзіліся.

У тым жа каньёне выяўлены і іншыя пячоры з дагістарычнымі паселішчамі, напрыклад, Пячора ластаўкі (Cueva de la Golondrina).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Старажытныя пуэбла