Кытай
Кытай | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Плошча |
|
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кытай (укр.: Китай) — поймавае возера ў нізоўі Дуная, у Адэскай вобласці Украіны. Ад поймы Дуная аддзелена дамбай, мае рэжым вадасховішча. Водаабмен рэгулюецца шлюзавым каналам, які перасякае дамбу.
Катлавіна падоўжанай формы, выцягнута з поўначы на поўдзень на 24 км. Складаецца з паўночнай і паўднёвай частак (шырыня да 3—3,5 км), злучаных пратокай шырынёй да 0,6 км. Агульная плошча 60 км², глыбіня паўднёвай часткі да 2 м, паўночнай — да 5 м. Берагі, акрамя паўднёвых, павышаныя.
Упадаюць рэкі Кыргыж-Кытай і Аліяга. У паўночнай частцы назіраюцца згонна-нагонныя ваганні ўзроўня (сярэдняя амплітуда да 80 см).
Тэмпература вады ўлетку да 27 °C, зімой возера замярзае. Мінералізацыя вады 1-3 г/л.
Прыбярэжная і водная расліннасць пашырана галоўным чынам у паўднёвай частцы возера (чарот, рагоз, водарасці).
Водзяцца акунь, шчупак, лешч, сом; разводзяць белага амура, таўсталобіка, сазана, карася. На паўднёвых берагах — месцы гнездавання вадаплаўных і адпачынку пералётных птушак.
Вада выкарыстоўваецца для арашэння.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Географічна енциклопедія України: у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. Т. 2 — К.: «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1990.