Кэтрын (прынцэса Уэльская)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кэтрын Элізабет, прынцэса Уэльская
англ.: Catherine Elizabeth, Princess of Wales
Сцяг Прынцэса Уэльская
з 9 верасня 2022
Папярэднік Дыяна Спенсер

Нараджэнне 9 студзеня 1982(1982-01-09) (42 гады)
Род Віндзорская дынастыя і family of Catherine, Princess of Wales[d]
Імя пры нараджэнні англ.: Catherine Elizabeth Middleton
Бацька Michael Middleton[d][1]
Маці Carole Middleton[d][1]
Муж Уільям, прынц Уэльскі
Дзеці Джордж Уэльскі[2][1], Шарлота Уэльская[2] і Луі Уэльскі[2]
Адукацыя
Дзейнасць бізнесмен, свецкая львіца, філантроп, арыстакратка
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
Royal Victorian Order Dame Grand Cross of the Royal Victorian Order Queen Elizabeth II Diamond Jubilee Medal Royal Family Order of Elizabeth II
Сайт royal.uk/the-prin… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кэтрын, прынцэса Уэльская (англ.: Catherine, Princess of Wales, народжаная Кэтрын (Кацярына) Элізабет (Лізавета) Мідлтан, англ.: Kate Middleton; 9 студзеня 1982, Рэдынг, Вялікабрытанія) — член брытанскай каралеўскай сям'і з тытулам прынцэсы Уэльскай, жонка Уільяма, прынца Уэльскага, спадчынніка брытанскага прастола, што робіць яе патэнцыяльнай будучай каралевай-кансортам Вялікабрытаніі.

Нарадзілася ў Рэдынгу, графства Беркшыр. Яна атрымала адукацыю ў школе Святога Андрэя і каледжы Мальбара, перш чым вывучаць гісторыю мастацтва ва Універсітэце Сент-Эндрус у Шатландыі, дзе яна пазнаёмілася з прынцам Уільямам у 2001 годзе. Яна працавала ў сферы рознічнага гандлю і маркетынгу і займалася дабрачыннасцю, перш чым у лістападзе 2010 года было абвешчана аб іх заручынах. Яны пажаніліся 29 красавіка 2011 года ў Вэстмінстэрскім абацтве, маюць трох дзяцей: прынц Джордж, прынцэса Шарлота і прынц Луі — другі, трэцяя і чацвёрты ў чарзе спадчаннікаў брытанскага прастола адпаведна.

Пасля шлюбу выконвала каралеўскія абавязкі і ўдзельнічала ў падтрымцы каралевы Лізаветы II. Яна падтрымлівае больш чым 20 дабрачынных і ваенных арганізацый, у тым ліку Action for Children, SportsAid і Нацыянальную партрэтную галерэю. Яна займаецца праектамі праз Каралеўскі фонд, а яе дабрачынная дзейнасць засяроджваецца на праблемах, звязаных з маленькімі дзецьмі, наркаманіяй і мастацтвам. Каб заахвоціць людзей раскрыць свае праблемы з псіхічным здароўем, прынцэса задумала кампанію па павышэнні дасведчанасці аб псіхічным здароўі «Heads Together», запушчаную разам з братам мужа ў красавіку 2016 года. СМІ адзначаюць уплыў Кэтрын на брытанскую і амерыканскую моду. У 2011, 2012 і 2013 гадах часопіс Time вылучаў яе ў лік 100 самых уплывовых людзей свету.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]