Кім Фёдаравіч Шастоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кім Фёдаравіч Шастоўскі
Дата нараджэння 2 кастрычніка 1935(1935-10-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 2016(2016-07-13) (80 гадоў)
Грамадзянства
Жонка Алена Шастоўская[d]
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр станковы жывапіс[d] і графіка
Вучоба
Уплыў Іван Восіпавіч Ахрэмчык
Член у

Кім Фёдаравіч Шастоўскі (нар. 2 кастрычніка 1935, в. Ляўкі, Аршанскі раён) — беларускі жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька, Хведар Шастоўскі, кіраваў калгасам у Ляўках, дзе меў лецішча Янка Купала. Па ўспамінах сучаснікаў будучы мастак ён ганарыўся тым, што Купала насіў яго на руках[1].

У мастацкіх выстаўках удзельнічае з 1957 года. У 1965 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў І. Ахрэмчыка. У 1966—1989 гг. выкладчык Мінскага мастацкага вучылішча.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1979 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Майскі дзень (Магілёў. Партрэт жонкі Алены). 1967

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, графікі.

Асноўная тэма творчасці — стваральная праца і гераічнае мінулае беларускага народа. У яго лепшых работах вобразнае абагульненне жыццёвых з’яў, шчырасць пачуццяў, колеравая рытміка. Творы мастака вылучаюцца вобразнасцю, выразнасцю малюнка, кампазіцыйнай раўнавагай.

Аўтар тэматычных карцін: «На вытворчасці. Кавалі» (1967), «Выпрабавальнік» (1972), «Развітанне» (1973), «Янка Купала ў Ляўках», «Першы настаўніцкі з’езд» (прысвечана Я. Коласу, 1982), «1944. Пад Оршай» (1984) і інш.

Сярод яго твораў вылучаюцца лірычныя пейзажы: «Над Дняпром» (1966), «Восеньскі матыў» (1973), «Вечар. На начлег» (1974), «Лета» (1975), «Май. Бэз» і «Восень» (1976), «Летні дзень» (1979), «Браслаўскія далі» (1984), партрэты: «Хлопчык каля акна» (1975), «Ян у вёсцы» (1976), Героя Сацыялістычнай Працы А. Дз. Пісаравай (1983), Героя Савецкага Саюза М. М. Зялёнкіна (1985), «Косця» (1986) і інш.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з мастачкай Аленай Шастоўскай (нар. 1938) меў сыноў Яна, Андрэя і Канстанціна. Канстанцін стаў фотамастаком.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Берасцень, С. Рысы часу / С. Берасцень // Літаратура і мастацтва. — 2006. — 20 кастр. — С. 11.
  • Шастоўскі Кім Фёдаравіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. Б. А. Крапак. — 703 с. — 10 000 экз.
  • Л. Ф. Салавей. Шастоўскі Кім Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  • Шастоўскі Кім Фёдаравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938-1998 = Belarussian union of artists, 1938-1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б.А.Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Шастоўскі Кім Фёдаравіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 441—442.