Кірыл Аляксандравіч Зіновіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Кірыл Зіновіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кірыл Аляксандравіч Зіновіч
Нарадзіўся 5 сакавіка 2003(2003-03-05)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 194 см
Вага 79 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Дынама (Махачкала)
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2021 Беларусь Мінск 20 (4)
2021—2022 Расія Лакаматыў (Масква) 3 (0)
2021—2022   Расія Лакаматыў-Казанка (Масква) 13 (0)
2022—2023 Партугалія Віторыя B (Гімарайнш) 25 (0)
2024— Расія Дынама (Махачкала)
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (1)
2021 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2021— Беларусь Беларусь (да 21) 21 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 25 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 кастрычніка 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кірыл Зіновіч (нар. 5 сакавіка 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Дынама» з Махачкалы і моладзевай зборнай Беларусі.

Старэйшы брат Кірыла Дзмітрый таксама футбаліст.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2019 года пачаў гуляў за дубль «Мінска». У 2020 годзе стаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 мая 2020 года ў матчы супраць жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» (2:5), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе, а ў 2021 годзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У ліпені 2021 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў»[3]. Гуляў пераважна за другую каманду «Лакаматыў-Казанка» ў ФНЛ-2 (трэцім дывізіёне), часам выхадзіў на поле і ў асноўнай камандзе, правёў 3 матчы ў Прэм’ер-лізе.

У верасні 2022 года далучыўся да партугальскай «Віторыі» з Гімарайнша[4], дзе стаў выступаць за другую каманду. У студзені 2024 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад махачкалінскага «Дынама»[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

2 верасня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Ісландыі (1:2).

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Мінск Беларусь 15 3
2020 Д1 Мінск Беларусь 9 1
2021 (1) Д1 Мінск Беларусь 11 3
2021/22 Д1 Лакаматыў Расія 3 0
2022/23 Д3 Віторыя B Партугалія 20 0
2023/24 (1) Д4 Віторыя B Партугалія 5 0

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]