Перайсці да зместу

Кім Дзмітрыевіч Цесакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з К. Цесакоў)
Кім Дзмітрыевіч Цесакоў
Род дзейнасці кампазітар, кінакампазітар
Дата нараджэння 20 лютага 1936(1936-02-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 снежня 2018(2018-12-19) (82 гады)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
медаль Францыска Скарыны

Кім Дзмітрыевіч Цесакоў (20 лютага 1936, Чэрвень, Мінская вобласць — 19 снежня 2018[1]) — беларускі кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1998).

Пасля заканчэння Гомельскага музычнага вучылішча імя Н. Ф. Сакалоўскага і Навасібірскай дзяржаўнай кансерваторыі Кім Цесакоў выкладаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, Мінскім музычным вучылішчы і сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры кансерваторыі, загадваў рэдакцыяй музычнай літаратуры выдавецтва «Беларусь».

Музыка Кіма Цесакова вылучаецца філасофскай глыбінёй і маштабнасцю вобразна-драматургічнага абагульнення, абапіраецца на беларускія народныя спеўныя традыцыі. Сярод музычнай спадчыны кампазітара сімфонія №4 «Курапаты», завершаная Кімам Цесаковым 8 лютага 1990 года. Гэты першы твор айчыннай музычнай класікі, прысвечаны Курапатам, з поспехам выконваўся ў Беларусі і шэрагу замежны краін. Музыкай сусветнага ўзроўню назваў сімфонію «Курапаты» вядомы дырыжор, народны артыст СССР Яўген Святланаў[2].

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Кім Цесакоў — ганаровы грамадзянін Чэрвеня, лаўрэат нацыянальнай прэміі імя Васіля Віткі і ўсесаюзных конкурсаў. Лаўрэат прэміі прфсаюзаў Беларусі (1991). Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Зноскі