Лабкова (Пачынкаўскі раён)
Вёска
Лабкова
|
Лабкова[1] (руск.: Лобково) — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Мурыгінскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лабкова абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці ў 5 км на паўнач ад Пачынка, у 7 км на ўсход ад аўтадарогі Р120 Арол — Віцебск. У 2 км на паўднёвы-захад ад вёскі размешчаны прыпыначны пункт Грудзініна.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.