Гарадок (Пачынкаўскі раён)
Вёска
Гарадок
|
Гарадок[1] (руск.: Городо́к) — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Ленінскага сельскага паселішча.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]На краі вёскі, на правым беразе ракі Лучасянкі (прыток Хмары), на высокім мысе існавала старажытнае гарадзішча. Яно выкарыстоўвалася як умацаванае паселішча днепра-дзвінскімі плямёнамі двойчы: спачатку цягам некаторага часу пасля сярэдзіны I тысячагоддзя да н.э., паўторна — у першыя вякі нашай эры. У той час былі ўзведзены земляныя валы, выкапаны равы, з’явіліся драўляныя сцены, наземныя і гаспадарчыя пабудовы. У V—VII стагоддзях насельніцтва тушэмлінскіх плямён прыстасавала астаткі ўмацаванняў пад сховішча. Выяўлена паганскае свяцілішча.
З 1919 года ў РСФСР. Да 1929 года ў складзе Смаленскага павета Смаленскай губерні.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.