Пачынак
Горад
|
Пачынак (руск.: Починок) — горад (з 1926 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пачынкаўскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 9,18 тыс. чалавек (2007). Заснаваны ў 1868 годзе.
Горад размешчаны на правым беразе ракі Хмара (басейн Дняпра), за 62 км ад Смаленска. Лёгкая і харчовая прамысловасць, вытворчасць будматэрыялаў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню згадваецца ў 1811 годзе як невялікая вёска. У 1868 годзе адкрыты пастаянны рух па чыгунке Віцебск — Рослаўль, на якой пабудавана станцыя «Пачынак». Неўзабаве пасёлак стаў транзітна-перавалачным пунктам аптовага гандлю хлебам, пянькой, лесам, ільном. У 1876 злучаны тэлеграфам Ельняй. Савецкая ўлада ў горадзе ўсталявана ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада 1917 года.
У сакавіку 1918 года ў горадзе ўспыхнуў мяцеж, падаўлены прыбылым са Смаленска атрадам РСЧА.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пачынак абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Пачынак не вярнулі БССР[2].
У 1924 годзе стаў цэнтрам воласці і атрымаў назву мястэчка, а ў 1926 годзе пераўтвораны ў горад. У 1929—1941 гадах з’яўляўся раённым цэнтрам.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Ірына Аляксандраўна Масляніцына, беларуская пісьменніца, журналіст.
Зноскі
- ↑ http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
- ↑ Трусаў А. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820) 22 жніўня 2007 г.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх