Лада Віктараўна Алейнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Лада Алейнік)
Лада Віктараўна Алейнік
Дата нараджэння 19 сакавіка 1970(1970-03-19) (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Віктар Браніслававіч Дайліда
Род дзейнасці літаратурная крытык, літаратуразнаўца
Навуковая сфера літаратуразнаўства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Людміла Сінькова

Лада Віктараўна Алейнік (нар. 19 сакавіка 1970, в. Чапліцы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі крытык, літаратуразнаўца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і пісьменніка Віктара Дайліды. У 1994 годзе закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «беларуская і руская мовы і літаратуры». Закончыла аспірантуру філалагічнага факультэта БДУ. У 2002 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Творчая індывідуальнасць Лукаша Калюгі: праблема стылю» (навуковы кіраўнік — доктар філалагічных навук, прафесар Людміла Сінькова. Дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта БДУ. Адначасова працавала ў часопісе «Полымя», газеце «Літаратура і мастацтва».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кнігі «Пясочны гадзіннік: Літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, нататкі» (Мн.: Літаратура і мастацтва, 2010), больш за 60 навуковых публікацый, шэрагу рэцэнзій і аглядаў у беларускай перыёдыцы.

Бібіліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]