Людміла Дзмітрыеўна Сінькова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Дзмітрыеўна Сінькова
Дата нараджэння 2 снежня 1958(1958-12-02) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў
Род дзейнасці вучоная, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера беларуская літаратура, параўнальнае літаратуразнаўства[d], педагогіка, літаратуразнаўства, культура Беларусі, беларуская і руская
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1996)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар

Людміла Дзмітрыеўна Сінькова (нар. 2 снежня 1958, Мазыр) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук, прафесар.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Дачка Дзмітрыя Бугаёва, літаратуразнаўцы, кандыдата філалагічных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа.

У 1981 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Беларуская і руская мовы і літаратуры». У 1999—2004 гадах — загадчыца кафедры беларускай літаратуры XX стагоддзя; з 2004 года — прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адначасова выкладае на кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ. Валодае методыкай выкладання беларускай літаратуры, аўтар навучальных дапаможнікаў для студэнтаў і школьнікаў.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1985 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Беларуская літаратура» на тэму «Некаторыя асаблівасці псіхалагічнага аналізу ў беларускай ваеннай прозе 70-80-х гг. (на матэрыяле творчасці В. Быкава, А. Адамовіча, В. Козькі)», у 1996 годзе — доктарскую дыссертацыю на тэму «Беларуская проза XX стагоддзя: дынаміка жанравых структур»; навуковы кансультант — член карэспандэнт НАН Беларусі прафесар А. А. Лойка. Сябар вучоных саветаў па абароне дысертацый у Беларускім дзяржаўным універсітэце ў сферы літаратуразнаўства і тэорыі і методыкі навучання і выхавання, рэдкалегій дзяржаўных і замежных навуковых выданняў. Старшыня рады па экспертызе навукова-даследчых праектаў па філалогіі пры Міністэрстве адукацыі (1999—2000 гады). Эксперт па гісторыі беларускай літаратуры ХХ-XXI стст., тэорыі літаратуры, кампаратывістыкі. Падрыхтавала 7 кандыдатаў навук.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]