Віктар Браніслававіч Дайліда

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віктар Браніслававіч Дайліда
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 28 верасня 1930(1930-09-28) (88 гадоў)
Месца нараджэння:
Дзеці: Лада Віктараўна Алейнік
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: паэт, пісьменнік

Віктар Браніслававіч Дайліда (28 верасня 1930, в. Славінск, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт і пісьменнік. Бацька крытыка Лады Алейнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. У 1952 г. скончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут. Настаўнічаў у Пастарынскай сямігадовай школе. Скончыў завочна факультэт беларускай мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута імя Максіма Горкага (1957). Быў намеснікам дырэктара Ішкалдскай (1957—1959), дырэктарам Войкавіцкай (1959—1962) васьмігадовых школ Баранавіцкага раёна, старшым рэдактарам на Брэсцкай студыі тэлебачання (1962). У 1962—1973 гг. — дырэктар Чапліцкай сярэдняй школы Слуцкага раёна. У 1973—1982 гг. працаваў намеснікам дырэктара Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР. Выдатнік народнай асветы БССР (1968).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У друку выступае з 1953 г. Аўтар зборніка аповесцей і апавяданняў «Вясна, хлопцы, вясна» (1966), Была вайна (1969), «Буслы над вёскай» (1979), кнігі для дзяцей «Сустрэча з маленствам» (1980).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]