Лайма Вайкуле
Лайма Вайкуле | |
---|---|
лат.: Laima Vaikule | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1954[1] (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | актрыса, спявачка |
Пеўчы голас | кантральта[d] |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | поп-музыка і эстрада |
Узнагароды | |
laima.com (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лайма Вайкуле (лат.: Laima Vaikule; нар. 7 жніўня 1947 года ў Цэсісе) — латвійская спявачка, актрыса, рэжысёр і харэограф.
Нарадзілася 31 сакавіка 1954 года ў горадзе Цэсіс. У 12 гадоў ўпершыню выступіла на сцэне, прыняўшы ўдзел у конкурсе юных вакалістаў у цэнтры культуры Рыжскага электратэхнічнага завода. Атрымала дыплом і пачала выступаць з біг-бэндам. Скончыўшы восем класаў сярэдняй школы, паступіла ў медыцынскі інстытут. У 15 гадоў, вытрымаўшы конкурс, яна стала салісткай аркестра Рыжскага радыё і тэлебачання пад кіраўніцтвам Райманда Паўлса.
З 1979 года выступала ў юрмальскім вар'етэ «Марская пярліна». У 1984 годзе паступіла ў Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва на рэжысёрскі факультэт.
Спявачку заўважыў паэт-песеннік Ілля Рэзнік. Ён прапанаваў ёй запісаць на радыё новую песню «Начное вогнішча», дзякуючы якой Лайма трапіла ў тэлешоў «Песня-86». Адначасова ў 1986 годзе на савецка-італьянскім канцэрце зорак эстрады яна разам з Валерыем Лявонцьевым выканала новую песню «Вернісаж».
Да 1987 года яна запісала песню «Яшчэ не вечар». У лютым 1987 года ўдзельнічала ў аўтарскім вечары Паўлса, што прынесла ёй вядомасць па ўсім СССР. У тым жа годзе яна атрымала «Залатую ліру» на міжнародным фестывалі ў Чэхаславакіі за песню «Вернісаж».
Лайма Вайкуле — адзін з арганізатараў і заснавальнікаў конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай музыкі «Юрмала». Запісала некалькі паспяховых музычных альбомаў у Расіі і Латвіі, прадаўшы больш за 20 мільёнаў кампакт-дыскаў у СНД, Еўропе і ЗША. Неаднаразова выступала ў краінах СНД, Еўропы, Японіі і ЗША.
Вайкуле была пастаянным госцем музычнага конкурсу “Новая хваля”, а таксама часта выступала на радыё і тэлебачанні, на святочных канцэртах. З 2015 года з'яўляецца арганізатарам музычнага фестывалю «Laima Rendezvous Jurmala».
Вядомая як актыўная абаронца правоў жывёл. Яна вегетарыянка з этычных меркаванняў.
У жніўні 2018 года падчас гастроляў у Адэсе Вайкуле заявіла, што не паедзе выступаць у часова акупаваны Расіяй Крым, які б ганарар ёй ні прапаноўвалі. Пазней спявачка патлумачыла, што гатовая наведаць паўвостраў толькі пасля зняцця санкцый. У лютым 2022 года яна асудзіла ўварванне Расіі ва Украіну.
Зноскі
- ↑ Лайма Станиславовна Вайкуле. Биографическая справка // РИА Новости — Rossiya Segodnya, 2009. Праверана 26 лістапада 2020.