Лаоская мова
Лаоская мова | |
Саманазва: | ພາສາລາວ [pʰáːsǎːláːw] |
---|---|
Краіны: | Лаос, Тайланд, ЗША, Францыя, Канада, Кітай, Аўстралія |
Афіцыйны статус: | Лаос |
Агульная колькасць носьбітаў: |
3,5 млн — уласна лаоская; 23,5 млн — уключаючы ісанскія дыялекты |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя: | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць: | лаа, тхам, тайская пісьменнасць |
Моўныя коды | |
ISO 639-1: | lo |
ISO 639-2: | lao |
ISO 639-3: | lao |
Лаоская мова (ພາສາລາວ) — адна з тайскіх моў (паўднёва-заходняя падгрупа).
Мова народа лао, дзяржаўная мова Лаоса. Пашырана таксама на паўночным усходзе Тайланда. Некалькі дзесяткаў блізкіх дыялектаў і гаворак. У Лаосе гаворкі і дыялекты складаюць 3 групы: цэнтральную, паўночную, паўднёвую. У аснове літаратурнай мовы в'енцьянскі дыялект.
Лаоская мова — танальная (5—7 тонаў у розных дыялектах), у аснове — монасілабічная (спрадвечная лексіка аднаскладовая). Ізаляваная мова, граматычныя катэгорыі выражаюцца пераважна аналітычна, парадак слоў фіхсаваны. Асноўная частка лексікі агульная з тайскімі мовамі, шмат запазычанняў з палі і санскрыту.
Найбольш раннія помнікі XV ст. (пераважна эпіграфічныя). Два асноўныя віды пісьменнасці: цывільнае пісьмо «туа лао» (асноўны сродак фіксавання мовы) і «туа тхам» (духоўнае пісьмо для запісу рэлігійных тэкстаў); абодва паўднёваіндыйскага паходжання. Найболш раннія з вядомых літаратурных помніхаў — «Прынц Хунг» (XV—XVI ст.).
Літаратра[правіць | правіць зыходнік]
- Лаоская мова // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.
- Abcd Laos — алфавіт і граматыка лаоскай мовы на blogspot.com
- SEAsite Laos