Лапландская вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лапландская вайна
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Дата 15 верасня 194425 красавіка 1945
Месца Лапландыя, Фінляндыя
Прычына Умовы Маскоўскага перамір'я
Вынік Перамога Фінляндыі
Праціўнікі
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя Сцяг Нацысцкай Германіі Германія
Камандуючыя
Сцяг Фінляндыі Ялмар Сііласвуа Сцяг Нацысцкай Германіі Лотар Рэндуліч
Сілы бакоў
60 000 200 000
Страты
774 загінулых
3000 параненых
262 згінулі без весткі
950 загінулых
2000 параненых
1300 палонных
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лапландская вайна́ (фінск.: Lapin sota) — ваенныя дзеянні паміж Фінляндыяй і Германіяй, якія адбываліся з верасня 1944 па красавік 1945. Гэтая вайна атрымала назву лапландская, бо праходзіла ў паўночнай фінскай правінцыі — Лапландыі.

Перадумовы канфлікту[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 1943 нямецкае вярхоўнае камандаванне пачало рыхтавацца да магчымага мірнага пагаднення паміж Фінляндыяй і СССР. Немцы планавалі згуртаваць ваенныя сілы на поўначы Фінляндыі, каб абараніць нікелевыя шахты каля мястэчка Петсама (цяпер гэта пасёлак Нікель Мурманскай вобласці). Цягам зімы 1943—1944 немцы паляпшалі дарогі ад паўночнай часткі Нарвегіі да паўночнай часткі Фінляндыі, шырока ўжываючы працу ваеннапалонных (многія з іх былі схоплены ў паўднёвай Еўропе, і апранутыя ў летнюю ўніформу, таму страты былі вялікія), і размясцілі ў тым рэгіёне склады. Такім чынам, калі ў верасні 1944 Фінляндыя заключыла мірнае пагадненне з Савецкім Саюзам, немцы былі добра падрыхтаваныя.

Баявыя дзеянні[правіць | правіць зыходнік]

У той час, калі наземныя сілы Германіі адступілі на поўнач, нямецкі флот замінаваў падыход да Фінляндыі з боку мора, і падчас аперацыі «Tanne Ost» паспрабаваў захапіць востраў Suursaari у Фінскім заліве. Хоць некаторыя чыны вермахта і фінскія армейскія афіцэры намагаліся арганізаваць адносна мірную перадачу вострава, сутычкі паміж нямецкімі і фінскімі войскамі пачаліся нават раней за падпісанне папярэдняга савецка-фінскага пагаднення. Барацьба ўзмацнілася, калі фіны спрабавалі выканаць савецкае патрабаванне выслаць усе нямецкія войскі з Фінляндыі. Такім чынам фіны апынуліся ў такім жа становішчы, як раней італьянцы і румыны, якія пасля капітуляцыі саюзным войскам вымушаныя былі змагацца за вызваленне сваіх краін ад нямецкіх войск. Задача фінаў была ўскладнена савецкім патрабаваннем дэмабілізаваць большую частку фінскай арміі, нават падчас кампаніі супраць немцаў.

Фінскі генерал Ялмар Сііласвуа, пераможца ў бітве ля Суамусалмі (Suomussalmi), кіраваў дзеяннямі супраць немцаў, і ў кастрычніку — лістападзе 1944 вызваліў ад іх большую частку паўночнай Фінляндыі. Аднак нямецкія сілы на чале з генералам Лотарам Рэндулічам спустошылі вялікі абшар поўначы Фінляндыі, ужываючы тактыку «выпаленай зямлі». Больш за траціну жылля была зруйнавана, а горад Раваніемі быў знішчаны цалкам. Акрамя маёмасных страт, ацэненых у прыблізна 300 мільёнаў долараў ЗША (у коштах 1945 года), каля 100 тысяч жыхароў сталі бежанцамі, што дадало праблем пасляваеннага аднаўлення (пасля заканчэння вайны саюзнікі абвінавацілі Рэндуліча ў ваенных злачынствах і прысудзілі яму 20 гадоў зняволення). Апошнія нямецкія ваенныя часткі былі выгнаны ў красавіку 1945.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Ваенныя страты былі адносна невялікімі: 1000 чалавек з фінскага боку і прыблізна 2000 з нямецкага. Апроч страт уласнасці, ацэненых прыблізна ў 300 мільёнаў долараў ЗША (па курсе 1945 года), прыблізна 100 000 жыхароў сталі бежанцамі, што дадалося да праблем паваеннай рэканструкцыі.

Пасля таго як вайна скончылася, Саюзнікі асудзілі Рэндуліча за ваенныя злачынствы і прысудзілі яго да 20 гадоў турмы (аднак у 1951 годзе яму скарацілі тэрмін зняволення да 10 гадоў, а ў канцы таго ж года вызвалілі).

З гэтай вайной звязана з’яўленне ў фінскім календары такіх памятных дат, як Дзень памяці загінулых і Нацыянальны дзень ветэранаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]