Савецка-фінская вайна (1941—1944)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Савецка-фінская вайна 1941—1944 гадоў
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Finnish soldiers 1944.jpg
Фінскія салдаты ў адной з хованак на VT-лініі, чэрвень 1944
Дата 25 чэрвеня 194119 верасня 1944
Месца Фінляндыя, Карэла-Фінская ССР, Ленінградская вобласць, Мурманская вобласць і Валагодская вобласць[1]
Прычына імкненне Фінляндыі вярнуць тэрыторыі, страчаныя па выніках Зімовай вайны
Вынік перамога СССР. Маскоўскае перамір'е, Фінляндыя абвясціла вайну нацысцкай Германіі
Праціўнікі
Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія (абмежаваны ўдзел)
Краіны восі:[2]
Камандуючыя
Сцяг СССР Папоў М. М.
Сцяг СССР Хозін М. С.
Сцяг СССР Фралоў В. А.
Сцяг СССР Говараў Л. А.
Сцяг СССР Мерацкоў К. А.
Сцяг Фінляндыі Густаў Манергейм
Сцяг Нацысцкай Германіі Нікалаус фон Фалькенхорст
Сцяг Нацысцкай Германіі Эдуард Дзітль
Сцяг Нацысцкай Германіі Лотар Рэндуліч
Сілы бакоў
Паўночны фронт (c 23.08.41 паасобны на Карэльскі і Ленінградскі франты): 358 390 чалавек[3]
Балтийский флот 92 000 человек[4]
530 тыс. чал.[5]
Страты
Невядомыя; толькі ў

Абарона ў Запаляр'і і Карэліі: Беззваротна — 67 265
Санітарныя — 68 448
Выбаргска-Петразаводская стратэгічная наступальная аперацыя:
Беззваротна — 23 674
Санітарныя — 72 701 [3]
Страты грамадзянскага насельніцтва:[заўв. 1] 632 253 загінулых у Ленінградзе[6][7]

Армія: 58 715 загінулі ці згінулі без весткі
158 000 параненых
[8]

2377 палонных станам на 22 красавіка 1956 яшчэ знаходзілася ў палоне[3]

Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы
 
Вялікая Айчынная вайна
Уварванне ў СССР Карэлія Запаляр’е Ленінград Растоў Масква Севастопаль Барвенкава-Лазавая Харкаў Варонеж-Варашылаўград Ржэў Сталінград Каўказ Вялікія Лукі Астрагожск-Росаш Варонеж-Касторнае Курск Смаленск Данбас Дняпро Правабярэжная Украіна Ленінград-Ноўгарад Крым (1944) Беларусь Львоў-Сандамір Ясы-Кішынёў Усходнія Карпаты Прыбалтыка Курляндыя Бухарэст-Арад Балгарыя Дэбрэцэн Бялград Будапешт Польшча (1944) Заходнія Карпаты Усходняя Прусія Ніжняя Сілезія Усходняя Памеранія Мараўска-Астрава Верхняя Сілезія Балатон Вена Берлін Прага

Шаблон:Савецка-фінская вайна, 1941—1944

 
Войны незалежнай Фінляндыі
Грамадзянская вайна Першая савецка-фінская вайна Другая савецка-фінская вайна Савецка-фінская вайна 1939—1940 гадоў Савецка-фінская вайна 1941—1944 гадоў Лапландская вайна

Савецка-фінская вайна 1941—1944 гадоў (часам Савецка-фінскі фронт Вялікай Айчыннай вайны, у фінскай гістарыяграфіі — «Вайна-працяг» ). Падчас вайны Фінляндыя выступіла на баку краін Восі[9][10][11] з мэтай заняць тэрыторыю СССР да «мяжы трох перашыйкаў» (Карэльскага, Алонецкага і Беламорскага)[12][13][14]. Ваенныя дзеянні пачаліся 22 чэрвеня 1941 года, калі ў адказ на заняцце фінскімі войскамі дэмілітарызаванай зоны Аландскіх астравоў фінскія войскі падвергліся бамбардзіроўцы савецкай авіяцыі. 21—25 чэрвеня з тэрыторыі Фінляндыі супраць СССР дзейнічалі ваенна-марскія і ваенна-паветраныя сілы Германіі[15]. Яшчэ 24 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў міністэрстве замежных спраў у Берліне было заяўлена, што Фінляндыя не вядзе вайну з Савецкім Саюзам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 чэрвеня сілы савецкага паветранага флоту нанеслі авіяўдар па 18 фінскім аэрадромам і некалькім населеным пунктам[12][16]. У гэты ж дзень урад Фінляндыі заявіў, што краіна знаходзіцца ў стане вайны са СССР. 29 чэрвеня фінскія войскі пачалі баявыя дзеянні супраць СССР[17] і да канца 1941 гады акупавалі значную частку тэрыторыі Карэліі, уключаючы яе сталіцу Петразаводск.

У 1941—1944 гадах войскі Фінляндыі ўдзельнічалі ў блакадзе Ленінграда[12][18]. Да канца 1941 года фронт стабілізаваўся, і ў 1942—1943 гадах актыўных баёў на фінскім фронце не было. У канцы лета 1944 года, пасля цяжкіх паражэнняў, панесеных саюзнай Германіяй, і савецкага наступу ў Карэліі, Фінляндыя прапанавала спыненне агню, якое ўступіла ў дзеянне 4—5 верасня 1944 года.

Фінляндыя выйшла з вайны з СССР з заключэннем дагавора аб перамір'і, падпісанага 19 верасня 1944 года ў Маскве. Пасля гэтага Фінляндыя, не здаволеная хуткасцю вываду нямецкіх войскаў са сваёй тэрыторыі, пачала ваенныя дзеянні супраць Германіі.

Канчатковы дагавор аб міры з краінамі-пераможцамі быў падпісаны 10 лютага 1947 года ў Парыжы.

Апроч СССР, Фінляндыя знаходзілася ў стане вайны з Вялікабрытаніяй, Аўстраліяй, Канадай, Чэхаславакіяй, Індыяй, Новай Зеландыяй і Паўднёва-Афрыканскім Саюзам. З боку Брытанскай імперыі ў баях брала ўдзел 151 крыло каралеўскіх ВПС (англ.: No. 151 Wing RAF). Таксама ў баях удзельнічалі падраздзяленні Італіі, якія дзейнічалі ў складзе фіна-італа-германскай флатыліі (Naval Detachment K(англ.) ) на Ладажскім возеры[19].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Страты насельніцтва Ленінграда — вынік блакады горада як фінскімі, так і германскімі войскамі

Выкарыстаная літаратура і крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Валагодская вобласць у гады Вялікай Айчыннай вайны (руск.) . Афіцыйны сайт Урада Валагодскай вобласці. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 19 мая 2010.
  2. Дерябин Ю.С. Давний миф наконец-то лопнул (руск.) . НГ. Независимое военное обозрение (21 лістапада 2008). — Финские историки признали соучастие Хельсинки в гитлеровской агрессии против СССР. — «28 з 37 фінскіх прафесараў-гісторыкаў, апытаных нядаўна найбуйнейшай газетай краіны «Хельсінгін Санамат», прыйшлі да высновы, што вайна 1941–1944 гадоў супраць Савецкага Саюза, развязаная тагачаснымі кіраўнікамі Суомі, зусім не была «вайной-працягам» (Зімовай вайны 1939–1940 гадоў) або «асобнай» (ад Гітлера) вайной, як дагэтуль сцвярджала большасць фінскіх гістарыёграфаў і палітыкаў, у тым ліку цяперашні прэзідэнт рэспублікі Тар'я Халанен.»  Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 4 студзеня 2013.
  3. 3,0 3,1 3,2 Авторский коллектив. Россия и СССР в войнах XX века. — М.: Олма-Пресс, 2001. — С. 269. — 608 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-224-01515-4.
  4. Авторский коллектив. Россия и СССР в войнах XX века. — Москва: Олма-Пресс, 2001. — С. 271. — 608 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-224-01515-4.
  5. Manninen, Ohto, Molotovin cocktail- Hitlerin sateenvarjo, 1994, Painatuskeskus, ISBN 951-37-1495-0
  6. Звесткі гарадской камісіі па ўсталяванні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў пра колькасць загінулага ў Ленінградзе насельніцтва ЦДА СПб, Ф.8357. Оп.6. Д. 1108 Л. 46-47
  7. Гланц Дэвид. Блокада Ленинграда 1941—1944. — М.: Центрполиграф. — С. 181. — 224 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-227-02260-8.
  8. National Defence College (1994), Jatkosodan historia 6, Porvoo. ISBN 951-0-15332-X
  9. R. L. DiNardo. Germany and the Axis powers from coalition to collapse. University Press of Kansas, 2005. С. 95.
  10. Geir Lundestad. The American non-policy towards eastern Europe, 1943—1947. Universitetsforlaget, 1978. С. 287, 454.
  11. Yôrām Dinšṭein. War, aggression and self-defence. Cambridge University Press, 2005. С. 35.
  12. 12,0 12,1 12,2 Барышников Н. И. глава: Финские бомбардировщики в зоне Ленинграда // [Блокада Ленинграда и Финляндия 1941–44. — Хельсинки, 2002. — ISBN 952-5412-10-5.
  13. Мауно Йокипии. Финляндия на пути к войне. — Петрозаводск: Карелия, 1999. — С. 145-146. — 370 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-7545-0735-6.
  14. Труды VIII Советско-финляндского симпозиума историков: Петрозаводск 21—23 октября 1981 г. Афіцыйна мэта вайны складалася ў вяртанні страчанай паводле Маскоўскага мірнага дагавора 1940 г. тэрыторыі. Апроч гэтага, у шырокіх колах ставілася мэта захапіць тэрыторыі на ўсход ад мяжы 1939 г. у тым выпадку, калі Германія выйграе вайну.
  15. Мауно Йокипии. Финляндия на пути к войне. — Петрозаводск: Карелия, 1999. — С. 283-291. — 370 с. — 1 000 экз. — ISBN 5-7545-0735-6.
  16. [Карл-Фредрих Геуст «Советские бомбардировки Финляндии в июне 1941 года», Авиация и время 2.2005]
  17. Барышников Н. И. глава: Факцёра внезапности не было // Блокада Ленинграда и Финляндия 1941–44. — Хельсинки, 2002. — ISBN 952-5412-10-5.
  18. Wykes Alan. The Siege of Leningrad, Ballantines Illustrated History of WWII. — 1972. — 9-21 с.
  19. Ковальчук В. М. Ленинград и Большая Земля. — Л.: Наука, 1975. — С. 274-275. — 328 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]