Ларыса Аляксандраўна Ярмоліна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларыса Аляксандраўна Ярмоліна
Дата нараджэння 23 лістапада 1900(1900-11-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лютага 1984(1984-02-20) (83 гады)
Прафесія акцёрка
Тэатр

Ларыса Аляксандраўна Ярмоліна (23 лістапада 1900, г. Мазыр, цяпер Гомельская вобласць — 20 лютага 1984) — беларуская актрыса, тэатральны дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1949).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1920 годзе. У 19241944 актрыса БДТ-1. З 1944 года дырэктар Рэспубліканскага дома народнай творчасці, у 19521957 гадах Дзяржаўнай харавой капэлы Беларусі.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Характарная актрыса. Лепшыя сцэнічныя вобразы вызначаліся выразнасцю, дакладнасцю знешняга малюнка: Ядвіга («Салавей» З. Бядулі), Кацярына Жарнасек («Кацярына Жарнасек» М. Клімковіча), Любоў («Апошнія» М. Горкага), Люсіль («Мяшчанін у дваранах» Мальера).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]