Лар’ян
| Камуна | |||||
| Лар’ян | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Lorient | |||||
|
|||||
| 47°44′48″ пн. ш. 3°21′53″ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Брэтань | ||||
| Дэпартамент | Марбіян | ||||
| Мэр | Нарбер Метэры | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1628 | ||||
| Ранейшыя назвы | L’Orient | ||||
| Плошча | 17,48 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 46 м | ||||
| Водныя аб’екты | Scorff[d] і Ter[d] | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 59189 чалавек (1999) | ||||
| Шчыльнасць | 3,386 чал./км² | ||||
| Этнахаронім | Lorientais | ||||
| Афіцыйная мова | французская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 56100 | ||||
|
|
|||||
| lorient.com | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Лар’ян (фр.: Lorient, брэт.: An Oriant) — партовы горад і камуна на паўночным захадзе Францыі, размяшчаецца ў дэпартаменце Марбіян рэгіёна Брэтань.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад Лар’ян узнік у першай палове XVII стагоддзя ў вусці ракі Блавэ падчас росквіту гандлю з Індыяй. Першапачаткова склады для марскога гандлю размяшчаліся ў Порт-Луі, а ў 1628 годзе на ўсход ад Порт-Луі былі пабудаваны дадатковыя склады, якія сталі вядомыя як усходнія (па-французску: Orient — усход). Пасля 1664 года ў Лар’яне была пабудавана суднаверф французскай Ост-Індскай кампаніі, што спрыяла далейшаму росту горада.
Падчас Другой сусветнай вайны ў горадзе знаходзілася база нямецкіх падводных лодак. Горад падвяргаўся масіраваным авіяналётам саюзнікаў і быў практычна цалкам разбураны, асабліва моцныя бамбардзіроўкі праводзіліся ў студзені—лютым 1943 года. У сучасным Лар’яне пераважае архітэктура 1950-х гадоў.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Асноўнае значэнне ў эканоміцы Лар’яну мае порт, галоўнымі галінамі ў эканоміцы ёсць гандаль, рыбалоўства, пасажырскія перавозкі.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Для прыцягнення турыстаў праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы на вадзе і штогадовы з 1971 года, агульна-кельцкі фестываль этнічнай музыкі.
Гарады-пабрацімы Лар’яна
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лар’ян- Афіцыйны сайт горада Архівавана 24 лютага 2017.
