Хырдалан
Выгляд
| ||||||||||||||||||
Хырдалан (азерб.: Xırdalan) — горад у Азербайджане, адміністрацыйны цэнтр Абшэронскага раёна. Горад размешчаны ў заходняй частцы Абшэронскага паўвострава, за 5 км на паўночны захад ад Баку. Узнік у пачатку XX стагоддзя як вёска. У 1936 годзе атрымаў статус пасёлка гарадскога тыпу, а затым раённага цэнтра Абшэронскага раёна Азербайджанскай ССР.
Пасля атрымання гарадскога статусу, Хырдалан з’яўляецца горадам раённага падпарадкавання. 2 кастрычніка 2006 года Мілі Меджліс Азербайджана прыняў рашэнне аб прысваенні Хырдалану статусу горада і 30 лістапада прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падпісаў распараджэнне аб прымяненні закона «Аб прысуджэнні пасёлку Хырдалан Абшэронскага раёна статусу горада».