Леанард Іванавіч Коршун
Леанард Іванавіч Коршун | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 красавіка 1995 (62 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | будаўнічая механіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук (1963) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Леанард Іванавіч Ко́ршун[1] (4 ліпеня 1932, Полацк — 7 красавіка 1995) — вучоны ў галіне будаўнічай механікі, кандыдат тэхнічных навук (1963), прафесар (1988).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Л. І. Коршун нарадзіўся ў Полацку. У 1956 годзе скончыў гідратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута і застаўся працаваць у ім на кафедры будаўнічай механікі. Займаў пасады дацэнта, у 1971—1980 гадах — загадчыка кафедры і адначасова ў 1977—1980 гадах — прарэктара па вучэбнай рабоце. У 1980—1995 гадах на пасадзе рэктара Брэсцкага політэхнічнага інстытута (Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па распрацоўцы матэматычных мадэлей, метадаў і алгарытмаў аптымізацыі стрыжнёвых канструкцый і вывучэнню заканамернасцей іх напружана-дэфармацыйнага стану пры сілавых уздзеяннях.
Сярод апублікаванага:
- Строительная механика: учебник для студентов вузов, обучающихся по специальности "Строительство" — Мн.: Вышэйшая школа, 1986. (разам з Я. П. Доўнарам).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Коршун Леанард Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 428. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 4 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Полацку
- Памерлі 7 красавіка
- Памерлі ў 1995 годзе
- Выкладчыкі БНТУ
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Выпускнікі БНТУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Механікі СССР
- Вучоныя Беларусі
- Будаўнічая інжынерыя
- Аўтары падручнікаў
- Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта