Леанід Іванавіч Гаўрылкін
Леанід Іванавіч Гаўрылкін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 мая 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лютага 1989 (53 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Леанід Іванавіч Гаўрылкін (22 мая 1935, п. Стэп, Добрушскі раён — 5 лютага 1989, Мінск) — беларускі празаік, драматург[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 мая 1935 года ў пасёлку Стэп у сям’і служачага. У 1952 г. паступіў на аддзяленне філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, а праз два гады перавёўся на аддзяленне журналістыкі, якое скончыў у 1957 годзе[2].
Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў адказным сакратаром рэдакцыі церахоўскай раённай газеты «Ленінец», а ў 1960—1977 гадах — рэдактарам на Гомельскай студыі тэлебачання. З 1967 г. адначасова з’яўляўся сакратаром Гомельскага абласнога аддзялення СП БССР. У 1977—1979 гадах галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм», у 1979—1986 гадах сакратар праўлення СП БССР. У 1986—1989 гадах загадчык аддзела літаратуры часопіса «Вожык»[2].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1964 года[2].
Памёр 5 лютага 1989 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[2] (П-1, 76а/14/4)[3].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат прэміі на Усесаюзным конкурсе ВЦСПС і СП СССР за раман «Не магу без цябе». Узнагароджаны медалём[2].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкуецца з 1959. Аўтар аповесцяў «Рукі не здрадзяць» (1963), «Прашу звольніць мяне» (1964), «Каця» (1961), «Падаючая зорка» (1969), «Пакінутая на досвітку» (1970), кнігі прозы «Вясенні разліў» (1973), «Урок без перапынку» (1985), «Матчына хата» (1983), «Застаюся з табой» (1986), зборнікаў гумарыстычных апавяданняў і інш. У цэнтры ўвагі празаіка жыццё сучаснікаў. У рамане «Не магу без цябе» (1973) паказаў працу, побыт беларускіх геолагаў. Раман «Зямля дзяцей нашых» (1980) — твор пра складаныя праблемы пераўтварэння Палесся, жыцця меліяратараў, сучаснай вёскі[1].
Плённа працаваў празаік і ў галіне нацыянальнай драматургіі. Л. Гаўрылкін — аўтар аднаактавай п’есы «Бо ў пісанні сказана» (1966), п’есы «Выпрабаванне» (паст. у 1975), радыёп’есы «Жыгулі ў экспартным варыянце» (паст. у 1978), камедыі «Хвост паўліна» (паст. на тэлебачанні, 1981) Леанід Іванавіч — аўтар кінасцэнарыя дакументальнага фільма пра П. Броўку «Маўчаць ніколі я не буду» (1980, рэж. В. Сукманаў)[4].
Зноскі
- ↑ а б Гаврилкин Леонид Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 132. — 737 с.
- ↑ а б в г д Гаўрылкін Леанід – Белліт (12 верасня 2023). Праверана 4 жніўня 2024.
- ↑ Гаўрук — Жалязняк – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 4 жніўня 2024.
- ↑ Леанід Іванавіч Гаўрылкін(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гаўрылкін Леанід Іванавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.
Спасылка
[правіць | правіць зыходнік]- Леанід Іванавіч Гаўрылкін(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 22 мая
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Беларускай ССР
- Памерлі 5 лютага
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
- Постаці Беларусьфільма
- Супрацоўнікі часопіса «Вожык»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі Беларусі
- Драматургі СССР
- Нарадзіліся ў Добрушскім раёне
- Беларусьфільм
- Сцэнарысты Беларусі
- Сцэнарысты СССР
- Беларускамоўныя пісьменнікі