Леанід Валянцінавіч Шалькевіч
Леанід Валянцінавіч Шалькевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1972 (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Валянцін Браніслававіч Шалькевіч |
Род дзейнасці | даследчык, урач, неўролаг, прафесар |
Навуковая сфера | неўралогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (2020) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Леанід Валянцінавіч Шалькевіч (нар. 19 чэрвеня 1972, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне неўралогіі. Доктар медыцынскіх навук (2020), прафесар (2021).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын беларускага навукоўца Валянціна Шалькевіча.
Працаваць пачаў санітарам аперацыйнага блока Мінскай гарадской клінічнай отарыналарынгалагічнай бальніцы. У 1996 годзе скончыў педыятрычны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. Пасля стажыроўкі па неўралогіі, у 1997—1999 гадах працаваў неўролагам псіханеўралагічнага аддзялення для нованароджаных 7‑й гарадской клінічнай бальніцы ў Мінску. Працуе на кафедры дзіцячай неўралогіі БелМАПА з 1999 года, спачатку на пасадзе асістэнта, з 2007 года — дацэнта, а са студзеня 2011 года — на пасадзе загадчыка кафедры.
Прайшоў стажыроўкі па эпілепталогіі і агульнай неўралогіі на медыцынскім факультэце Масарыкскага ўніверсітэту ў Брно (Чэхія, 2004), навучанне ў Парыжскім інстытуце міялогіі (Францыя, 2008), стажыроўку ў ЗША (2014).
Член арганізацыйных камітэтаў шэрагу міжнародных кангрэсаў і рэспубліканскіх канферэнцый і семінараў.
Член Беларускай асацыяцыі ўрачоў (БАУ), Беларускага таварыства неўролагаў і нейрахірургаў, Еўрапейскай акадэміі неўралогіі (EAN), Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых неўролагаў (ICNA), Еўрапейскага таварыства дзіцячай неўралогіі (EPNS), Беларускай асацыяцыі акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў (Белаін).
Член рэдакцыйнага савета часопіса «Неўралогія і нейрахірургія. Усходняя Еўропа».
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Выканаўца і кіраўнік у 9 навукова-даследчых работах у рамках дзяржаўных і галіновых навукова-тэхнічных праграм Рэспублікі Беларусь. Сувыканаўца ў навукова-даследчай працы «Лангіцюднае даследаванне нейракагнітыўнага развіцця ў неданошаных дзяцей у антагенезе» па гранце Расійскага навуковага фонду «Правядзенне фундаментальных навуковых даследаванняў і пошукавых навуковых даследаванняў асобнымі навуковымі групамі» сумесна з Уральскім федэральным універсітэтам імя першага прэзідэнта Расіі Б. Н. Ельцына. Падрыхтаваў двух кандыдатаў медыцынскіх навук, у цяперашні час кіруе выкананнем яшчэ 2-х дысертацыйных даследаванняў.
Неаднаразова запрашаўся для чытання лекцый і правядзення майстар-класаў па дзіцячай неўралогіі за мяжой (Расія, Украіна, Манголія, Казахстан, Азербайджан).
Галіна навуковых інтарэсаў ахоплівае неўралогію нованароджаных і дзяцей ранняга ўзросту, асаблівасці клінікі і лячэння эпілепсіі ў дзяцей і падлеткаў, інавацыйныя метады лячэння дзяцей з дзіцячым цэрэбральным паралічам.
Аўтар і суаўтар больш за 400 прац, апублікаваных у Беларусі і замежжы, сярод іх 1 падручнік з грыфам Міністэрства адукацыі (2 выданні: 2017; 2021 са змяненнямі), 3 манаграфіі: «Патагенетычным і электра-клінічны палімарфізм эпілепсіі: рэдкія і атыповыя эпілептычныя сіндромы дзіцячага ўзросту» (2015), «Аднаразовы сутаргавы прыступ у дзяцей» (2016), «Эпілептычныя парушэнні сімптаматычнага генезу ў дзіцячым узросце» (2018), 5 клінічных дапаможнікаў для лекараў: «Дзіцячая анестэзіялогія, рэаніматалогія і інтэнсіўная тэрапія» (2011), «Дапаможнік па неадкладным станам у дзяцей» (2012), «Дзіцячая неўралогія: клінічныя рэкамендацыі» (2015), «Федэральны дапаможнік па дзіцячай неўралогіі» (2016), «Эпілепсія ў дзяцей. Рэдкія і атыповыя формы» (2018), 35 вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Падрыхтаваў 10 інструкцый па ўжыванні, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя Беларусі, аўтар 18 патэнтаў на вынаходніцтвы, 37 рацыяналізатарскіх прапаноў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2022);
- Грамата Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі (2021);
- Ганаровая грамата БелМАПА (2020);
- Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2018);
- Юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (2016);
- Медаль «За працу ў імя жыцця» (2014);
- Медаль «Гіпакрат» (2012).
- Ганаровыя граматы Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама (2009, 2011, 2020, 2022);
- Выдатнік БелМАПА (2023);
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Дактары медыцынскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі БДМУ
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Неўролагі Беларусі