Леанід Генадзевіч Барабанаў
| Леанід Генадзевіч Барабанаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 29 верасня 1950 (75 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | навуковец |
| Навуковая сфера | дэрматалогія і венералогія |
| Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Леанід Генадзевіч Барабанаў (29 верасня 1950, Слуцк) — беларускі дэрматавенеролаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння Мінскай сярэдняй школы № 89 у 1967 г. паступіў на лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута. У перыяд вучобы актыўна ўдзельнічаў у працы студэнцкага навуковага гуртка пры кафедры агульнай хіміі пад кіраўніцтвам Заслужанага работніка вышэйшай школы Беларусі дацэнта В. А. Бандарына, атрымліваў імянную стыпендыю імя акадэміка А. А. Багамольца. Інстытут скончыў з адзнакай у 1973 г. і быў накіраваны ў клінічную ардынатуру пры кафедры дэрматавенералогіі Мінскага медыцынскага інстытута. Пасля заканчэння ардынатуры працаваў у Беларускім навукова-даследчым скурна-венералагічным інстытуце, дзе працаваў малодшым і старшым навуковым супрацоўнікам, кіраўніком лабараторыі і венералагічнага аддзела. З 1988 г. працуе ў БелДІУУ асістэнтам, затым загадчыкам кафедры (з 1989 г.).
З 1997 г. па 2002 г. Л. Г. Барабанаў з'яўляўся галоўным спецыялістам МЗ РБ па дэрматавенералогіі, каардынатарам праграм Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па інфекцыях, якія перадаюцца палавым шляхам.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Стан гіпафізарна-наднырачнікавай сістэмы ў хворых прафесійным алергічных дэрматытам, прафесійнай і праўдзівай экзэмай пры лячэнні этымізолам і індуктатэрміяй паяснічнай вобласці» абараніў у 1983 г., доктарскую — у 1989 г. на тэму «Рэабілітацыя рэпрадуктыўнай функцыі мужчын, хворых ганарэяй з улікам актыўнасці гіпофізу, яечкаў і кары наднырачнікаў». У званні прафесара зацверджаны ў 1991 г. Кола навуковых інтарэсаў ахоплівае розныя вобласці дэрматалогіі — прафесійную дэрматолагію, лімфомы скуры, лекавыя паразы скуры, і венералогіі — вывучэнне эфектыўнасці новых лекавых прэпаратаў пры лячэнні інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, стан рэпрадуктыўнай функцыі ў хворых рознымі формамі ганарэі. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 12 кандыдацкіх дысертацый, падрыхтавана 15 метадычных рэкамендацый і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, апублікавана 250 прац.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 285. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Барабанаў Леанід Генадзьевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»