Перайсці да зместу

Леанід Мікалаевіч Навічэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Мікалаевіч Навічэнка
Дата нараджэння 31 сакавіка 1914(1914-03-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1996(1996-11-22) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратурны крытык, літаратуразнавец, рэдактар, філолаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера літаратуразнаўства, літаратурны крытык, літаратурная крытыка[1], філалогія[1] і рэдагаванне[d][1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды

Леанід Мікалаевіч Навічэнка (31 сакавіка 1914, Русаніўка (Лыпавадалынскі раён), Сумская вобласць, Украіна — 23 лістапада 1996) — украінскі літаратуразнаўца і крытык. Акадэмік НАН Украіны (1985, член-карэспандэнт з 1958), доктар філалагічных навук (1958), прафесар (1981). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны (1995). Замежны член НАН Беларусі (1995). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт (1939). У 1943—1946 — адказны рэдактар газеты «Література і мистецтво», затым — «Літературна газета», у 1950—1952 — галоўны рэдактар часопіса «Вітчизна». З 1949 — у Інстытуце літаратуры імя Т. Р. Шаўчэнкі АН УССР, у 1977—1984 — загадчык аддзела, з 1988 — галоўны навуковы супрацоўнік. З 1993 — акадэмік-сакратар Аддзялення літаратуры, мовы і мастацтвазнаўства НАН Украіны.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых і літаратурна-крытычных публікацый, у тым ліку двухтомнай манаграфіі пра творчасць М. Т. Рыльскага, пра паэзію П. Р. Тычыны, тэатэтычнага даследавання пра сучасны рэалізм «Вечно новый реализм». Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі ўкраінскай літаратуры» у 8 тамах (1967—1971), «Гісторыі ўкраінскай літаратуры ХХ стагоддзя», «Гісторыі ўкраінскай культуры» (галоўны рэдактар 5 тома). даследаваў украінска-беларускія літаратурныя сувязі. Аўтар артыкулаў пра творчасць Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Пімена Панчанкі, Янкі Брыля, Івана Мележа, Івана Навуменкі, Івана Шамякіна, А. Кулакоўскага і іншых беларускіх пісьменнікаў.

Дзяржаўная прэмія УССР імя Т. Шаўчэнкі (1968), Дзяржаўная прэмія Саюза пісьменнікаў Украіны імя А. Бялецкага (1983).

Узнагароджаны ардэнамі Чырвонай Зоркі (1943), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1960, 1964, 1967, 1972), Дружбы народаў (1984), медалямі.

Аўтар больш за 500 навуковых і літаратурна-крытычных публікацый, у т.л. 4 манаграфій.

Асноўныя працы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Поэзия и революция. М., 1957.
  • Український радянський роман. Київ, 1976.
  • Поетичний світ Максима Рильського. Київ, 1980.
  • Тарас Шевченко — поэт, борец, человек. Киев, 1982.
  • Избранные работы: в 2 т. М., 1985.
  • Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928—2018. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 614 с. ISBN 978-985-08-2360-1. — С. 595.
  1. а б в Národní autority České republiky Праверана 10 лістапада 2024.