Леанід Міхайлавіч Лабанок

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Міхайлавіч Лабанок
Дата нараджэння 11 верасня 1943(1943-09-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 красавіка 2021(2021-04-04) (77 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1990)
Навуковае званне
Альма-матар

Леанід Міхайлавіч Лабанок (11 верасня 1943, в. Слабодка, Любанскі раён, Мінская вобласць4 красавіка 2021) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996), доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гродзенскі медыцынскі інстытут (1966).

У 1975—1983 гадах вучоны сакратар, у 1983—1987 гадах старшы навуковы супрацоўнік, вядучы навуковы супрацоўнік сектара геранталогіі АН БССР. У 1987—2003 гадах загадчык лабараторыі фізіялогіі Інстытута радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2004 гадах прафесар кафедры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы прысвечаны геранталогіі, радыебіялогіі, фізіялогіі. Створаны ўяўленні аб дынаміцы ў антагенезе скарачальнай функцыі сэрца, яе нейрагумаральнай рэгуляцыі, развіцці адаптацыйных механізмаў да фактараў, спадарожным старэнню. Выяўлены асаблівасці эфектаў іанізуючых выпраменьванняў у залежнасці ад дозы і яе магутнасці ў сэрцы, сасудах, кардыяміяцытах, гладкамышачных клетках сасудаў, форменных элементах крыві, плазматычных мембранах. Устаноўлены заканамернасці змяненняў цэнтральных і перыферычных механізмаў рэгуляцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы на розных этапах пацярпелага перыяду. Вынікі даследаванняў радыамадыфікуючых уласцівасцяў злучэнняў прыроднага паходжання паслужылі асновай для стварэння харчовых дабавак і прадуктаў спецыяльнага прызначэння. Паказаў ролю аксіду азоту ў рэгуляцыі функцыянальнага стану сэрца і сасудаў пры дзеянні на арганізм стрэсу, масіўных доз катэхаламінаў, гіпаксіі, іанізуючых выпраменьванняў, вызначыў агульныя прынцыпы мадыфікацыі рэгулятарных сістэм пры ўзнікненні перадпаталагічных і паталагічных станаў.

Аўтар больш за 270 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій, 4 вынаходстваў.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Нейрогуморальная регуляция и двигательная активность при старении. Мн.: Наука и техника, 1984 (в соавт.).
  • Гормоны и старение: Регуляция сократительной функции сердца. Мн.: Навука i тэхнiка, 1994.
  • Функциональная роль эндотелия сосудов: патофизиологические и клинические аспекты // Медицинские новости. 1999. № 4.
  • Радиация и Чернобыль. Кардиомиоциты и регуляция их функции. Мн.: Белорусская наука, 2008 (в соавт.).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]