Сектар геранталогіі АН БССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Сектар геранталогіі АН БССР быў створаны па ініцыятыве Прэзідэнта АН БССР В. Ф. Купрэвіча 1 студзеня 1958 года на базе лабараторыі ўзроставай біяхіміі і фізіялогіі Інстытута фізіялогіі АН БССР. Асноўным навуковым кірункам з'яўлялася вывучэнне праяў і механізмаў абменных, структурных і функцыянальных змен у клетках і тканках пры старэнні арганізму. даследаванні праводзіліся ў фізіялагічным, біяхімічным і эндакрыналагічным аспектах.

Асноўныя вынікі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Паказана, што пры старэнні арганізму хуткасць асноўных абменных цыклаў (аэробнага гліколізу, пентозафасфатнага цыклу, рэакцый цыклу трыкарбонавых кіслот і акіссляльнага фосфарыліравання) у большасці выпадкаў падвышана.
  • Вывучаны ўзаемаадносіны паміж двума коркавымі ачагамі ўзбуджэння: другой сігнальнай сістэмай і рухальным кінетычным аналізатарам.
  • У пажылых людзей вызначана зніжэнне хуткасці функцыянальнай рухомасці нервовых працэсаў.
  • Вывучалася адчувальнасць некаторых сістэм арганізму да нервовых і гумаралььных уздзеянняў, а таксама ўплыў раздражнення вестыбулярнай часткі лабірынтаў на біяэлектрычную дзейнасць мозга.
  • Паказана зніжэнне інсулярнай функцыі падстраўнікавай залозы пры старэнні. Дадзенае зніжэнне праяўляецца праз больш нізкі ўзровень інсуліннай актыўнасці плазмы крыві, запавольванне адваротнай рэакцыі інсулярнага апарату на вугляводную нагрузку.

Імкліва рос навуковы ўзровень супрацоўнікаў сектара. Па стане на 1968 г. супрацоўнікамі сектара ўжо было абаронена 11 кандыдацкіх дысертацый.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Яговдик Н.З. Содержание кобальта, никеля, меди и цинка в крови больных экземой: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата медицинских наук / Н. З. Яговдик ; Смоленский государственный медицинский институт. 1961.
  • Мережинский В.М. Возрастные и сезонные особенности сдвигов в некоторых метаболических показателях при искусственной ингибиции щитовидной железы : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата биологических наук / В. М. Мережинский ; Белорусский государственный университет им. В. И. Ленина.
  • Зелезинская Г.А. Возрастные изменения аминокислотного обмена и некоторых реакций цикла трикарбоновых кислот: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата биологических наук: специальность 093 Биологическая химия / Г. А. Зелезинская; Институт физиологии Академии наук БССР. 1965.
  • Михайлова-Лукашевич В.Д. Когда человек стареет. 1965.
  • Лупьян Л.А. Изменения ультраструктуры изолированных митохондрий печени и мозга при некоторых воздействиях на цельный организм или на изолированные митохондрии : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата медицинских наук : специальность 773 Гистология / Л. А. Лупьян ; Министерство высшего и среднего специального образования Литовской ССР, Каунасский медицинский институт. 1970.
  • Пушкарев В.Ф. Изменение активности некоторых флавопротеинов и содержание негеминного железа у животных различного возраста и пола : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата медицинских наук : специальность 093 Биологическая химия / В. Ф. Пушкарев ; Министерство здравоохранения Белорусской ССР, Минский государственный медицинский институт. 1971.
  • Адаптационные процессы в организме при старении : [сборник статей] / Академия наук БССР, Сектор геронтологии ; [редколлегия: Г. Г. Гацко (ответственный редактор), Т. Л. Дубина, И. Е. Аксенова]. 1977.
  • Адаптация организма к физическим нагрузкам при старении : [сборник статей] / Академия наук БССР, Сектор геронтологии ; [редколлегия: Г. Г. Гацко (ответственный редактор) и др.]. 1980.
  • Гацко Г.Г. Гормональная регуляция липолиза при старении: диссертация на соискание ученой степени доктора биологических наук : специальность 14.00.03 Эндокринология / Г.Г. Гацко ; Академия наук БССР, Сектор геронтологии. 1980.
  • Парамонова Г.И. Возрастные особенности системы ферментов микросомального окисления печени крыс : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата биологических наук : специальность 03.00.04 Биохимия / Парамонова Галина Ивановна ; Киевский государственный университет им. Т. Г. Шевченко. 1983.
  • Гюрий И.Б. Влияние гетерохронного парабиоза и гетерохронной трансплантации селезенки на первичный иммунный ответ у животных разного возраста : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата медицинских наук : специальность 14.00.16 Патологическая физиология / Губрий Игорь Борисович ; Киевский медицинский институт им. А. А. Богомольца. 1983.

Загадчыкі сектара[правіць | правіць зыходнік]

Расфарміраванне[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Пастановы Савета Міністраў БССР ад 28 студзеня 1987 г. №25 Сектар геранталогіі быў рэарганізаваны, на яго базе быў створаны Інстытут радыебіялогіі АН БССР[1]. Даследаванні па геранталогіі былі працягнуты ў Інстытуце фізіялогіі АН БССР.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • В.Ф. Купревич. Академия наук Белорусской ССР. - 3-е изд., доп. - Ин.: Наука и техника, 1968. - С. 95-96.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]