Перайсці да зместу

Леанід Сцяпанавіч Вялічка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Сцяпанавіч Вялічка
Дата нараджэння 1925
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, стаматолаг, навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера артапедычная стаматалогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1980)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды

Леанід Сцяпанавіч Вялічка (нар. 1925, Старобін) — беларускі ўрач, спецыяліст у галіне артапедычнай стаматалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1980), прафесар (1981). Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii БССР (1986)[2], ганаровы доктар БДМУ, ганаровы грамадзянін Старобіна. Інвалід Вялікай Айчыннай вайны.

У 1948 годзе скончыў зубатэхнічнае аддзяленне Мінскай зубалячэбнай школы. З 1948 па 1953 гады зубны тэхнік Старобінскай бальніцы. У 1958 годзе скончыў стаматалагічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. З 1958 па 1960 гады выкладчык Мінскага медыцынскага вучылішча № 3[3].

З 1960 па 1963 гады навучаўся ў мэтавай аспірантуры на кафедры артапедычнай стаматалогіі Маскоўскага медыцынскага стаматалагічнага інстытута. З 1963 года асістэнт кафедры стаматалогіі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута[3].

З 1967 па 1993 гады загадчык кафедры артапедычнай стаматалогіі МДМІ[3].

Прафесар кафедры артапедычнай стаматалогіі з 1993 года і па цяперашні час[3].

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986) за распрацоўку і стварэнне новых тэхналагічных працэсаў і абсталявання для нанясення тонкаплёначных пакрыццяў метадам іонна-прамянёвай апрацоўкі і іх шырокае ўкараненне ў народную гаспадарку[3].

  • Значок «Выдатнік аховы здароўя»
  • Значок «Вынаходнік СССР»
  • Ганаровая грамата Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь
  • Ордэн Айчыннай вайны і 15 медалёў.

Зноскі

  • Вялі́чка Леанід Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 389. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  • Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты. 2010 год / Сост. Н. Ф. Змачинская, Н. С. Шумин. — Минск: РНМБ, 2010. — С. 102. — 177 с. (руск.)
  • Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты. 2015 год. / Сост. Н. С. Шумин. — Минск : ГУ РНМБ, 2014. — С. 42. — 67 с. (руск.)