Леанід Цімафеевіч Крушаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Цімафеевіч Крушаў
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1931(1931-10-26)
Месца нараджэння Рэчыца
Дата смерці 24 лістапада 1995(1995-11-24) (64 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера лесаводства
Месца працы Інстытут лесу АН БССР
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Маскоўскі лесатэхнічны інстытут

Леанід Цімафеевіч Кру́шаў[1] (26 кастрычніка 1931, Рэчыца — 24 лістапада 1995) — вучоны ў галіне лесаводства і аховы раслін, доктар біялагічных навук (1994), прафесар (1995).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці. У 1954 годзе скончыў Маскоўскі лесатэхнічны інстытут (сучасны Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт лесу). У 1957—1962 гг. і з 1966 года ў Інстытуце лесу Акадэміі навук БССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Л. Ц. Крушаву належаць навуковыя працы па біялагічных метадах барацьбы са шкоднікамі лесу, распрацоўцы біялагічных і бактэрыяльных прэпаратаў і спосабаў павелічэння іх уздзеяння на шкодных насякомых.

Сярод апублікаванага:

  • Охрана природы: Природные ресурсы Белоруссии и их рациональное использование. 2 изд. — Мн., 1972. (у сааўтарстве);
  • Биологические методы защиты леса от вредителей. — М., 1973.;
  • Лес и охрана природы. — М., 1982.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]