Леан Скрабецкі
Jump to navigation
Jump to search
Леан Скрабе́цкі — піяніст, педагог, дырыжор, кампазітар 19 ст. Творчае жыццё звязана з Беларуссю і Расіяй.
З сярэдзіны 1850-х гг. у Магілёве, выступаў у канцэртах як выканаўца на фартэпіяна і фісгармоніі, дырыжыраваў аркестрам мясцовых аматараў, навучаў ігры на розных інструментах. З канца 1868 года ў Віцебску, з 1869 года ў Мінску, дзе дырыжыраваў Мінскім гарадскім аркестрам. У 1876—1880 гадах адзін з дырыжораў музычнага таварыства ў г. Растоў-на-Доне.
Аўтар шэрагу фартэпіянных і вакальных твораў, якія друкаваліся ў Вільні і Варшаве; артыкулаў пра музычнае жыццё Магілёва ў польскім музычным часопісе «Ruch Muzyczny»(польск.) бел. («Музычны рух»). Супрацоўнічаў з рэдакцыямі газет «Могилёвские губернские ведомости» і «Донская пчела».
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.