Перайсці да зместу

Леапольд Хлюдзінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леапольд Хлюдзінскі
польск.: Leopold Chludziński
Дата нараджэння 19 лістапада 1775(1775-11-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1843(1843-04-29) (67 гадоў)
Месца смерці
Бацька Ян Хлудзінскі[d]
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера тэалогія
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Леапольд Хлюдзінскі (польск.: Leopold Chludziński; 19 лістапада 1775, Орша — 29 красавіка 1848, Тухаў, Малапольшча) — педагог, дзеяч каталіцкага касцёла.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Хлюдзінскіх герба «Харытонавіч». Сын Яна Хлюдзінскага (нар. 1742), які валодаў маёнткам Васькавічы[1].

9 жніўня 1790 г. уступіў у Таварыства Ісуса. Пасля заканчэння Полацкага езуіцкага калегіума, дзе вывучаў філасофію (1797—1799) і тэалогію (1800—1804), працаваў педагогам у Высакародным пансіёне ў Санкт-Пецярбургу (1804—1805). У 1805—1806 гг. — прафесар рыторыкі і кіраўнік настаўніцкай семінарыі ў Аршанскім езуіцкім калегіуме. Некалькі гадоў быў прапаведнікам ў Мсціславе, Магілёве, Віцебску і Полацку. 2 лютага 1809 г. даў манаскія абяцанні. У 1814—1816 гг. — прэфект малодшых класаў у Полацку, а ў 1816—1819 гг. — намеснік правінцыяла (socius provincialis) Таварыства Ісуса. У 1819—1820 гг. працуе ў Магілёўскім езуіцкім калегіуме[2].

З выгнаннем езуітаў з Расіі (1820) пераехаў у Аўстрыйскую імперыю. У 1821—1828 гг. выкладаў у Тухаве. Потым працаваў сакратаром правінцыяла (1828—1832) і суперыёрам у Тухаве, дзе памёр 29 красавіка 1848 г.[3][4]

Зноскі

  1. СХ. ХЛУДЗІНСКІЯ гербу “ХАРЫТОНАВІЧ” // Шляхта Магілёўскай губерні. Радаводы / Аляксандр Залівака. — Выд. 2-е, дапрацаванае. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2017. — 264 с. — 30 экз. — ISBN 978-985-7153-09-1.
  2. Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  3. Catalogs SJ 1774—1829. Galicianae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  4. Catalogs SJ 1829—1853. Austriaciae-Galicianae. Архівавана 15 ліпеня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.