Леапольд V (герцаг Аўстрыі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леапольд V Дабрадзейны
ням.: Luitpold V der Tugendhafte
Леапольд V Дабрадзейны
сцяг
2-і герцаг Аўстрыі
13 студзеня 1177 — 31 снежня 1194
Папярэднік: Генрых II Язаміргот
Пераемнік: Фрыдрых I Каталік
сцяг
2-і герцаг Штырыі
1192 — 31 снежня 1194
Папярэднік: Отакар IV
Пераемнік: Леапольд VI
 
Дзейнасць: суверэн
Нараджэнне: 1157
Смерць: 31 снежня 1194[1]
Пахаванне:
Дынастыя: Дынастыя Бабенбергаў
Бацька: Генрых II Язаміргот
Маці: Феадора Камніна[d]
Жонка: Алена Венгерская[d]
Дзеці: Фрыдрых I[d] і Леапольд VI Слаўны

Леапольд V (ням.: Leopold V; 1157 — 31 снежня 1194) — герцаг Аўстрыі з 1177 года і Штырыі з 1192 года з дынастыі Бабенбергаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Леапольд V быў сынам Генрыха II Язаміргота і Феадоры Камнін, пляменніцы візантыйскага імператара Мануіла I.

Неўзабаве пасля ўзыходжання на прастол Леапольд V атрымаў перамогу над чэшскай арміяй, захапіў Оламаўц і паводле мірнага дагавора 1179 года далучыў шэраг тэрыторый паўднёвай Маравіі.

Больш за ўсё Леапольд V вядомы дзякуючы яго ўдзелу ў Трэцім крыжовым паходзе 1189 года, падчас якога адбыўся канфлікт паміж герцагам і каралём Англіі Рычардам Львінае Сэрца. У час узяцця Акры Леапольд V адным з першых крыжакоў узлез на сцяну горада і ўзняў свой сцяг. Угневаны гэтым Рычард I сарваў сцяг герцага і паставіў на яго месцы свой.

У далейшым канфлікт паміж двума манархамі яшчэ больш абвастрыўся: Рычард падтрымліваў Гі дэ Лузіньяна ў яго прэтэнзіях на карону Іерусалімскага каралеўства, тады як Леапольд V быў прыхільнікам Конрада Манферацкага, свайго стрыечнага брата. Забойства Конрада ў 1192 годзе многія прыпісалі руцэ англійскага караля. Таму, калі ў 1192 годзе Рычард I на зваротным шляху з Палесціны праязджаў праз Вену, ён быў схоплены рыцарам Георгам Ропельтам па загадзе Леапольда V і зняволены ў замак Дзюрнштайн. Толькі ў 1194 годзе герцаг вызваліў караля пад ціскам Папы Рымскага і імператара Генрыха VI. За выхад на свабоду кароль Англіі заплаціў Леапольду V каласальную па тых часах суму ў 50 тысяч марак, якой герцаг скарыстаўся для арганізацыі манетнага двара ў Вене, будаўніцтва новых гарадскіх сцен сталіцы і заснавання Вінер-Нойштата.

Галоўным дасягненнем кіравання Леапольда V стала далучэнне Штырыі. У 1186 годзе ён заключыў Санкт-Георгенбергскі дагавор з бяздзетным герцагам Штырыі Отакарам IV, паводле якога пасля смерці Отакара Штырыя на вечныя часы аб'ядноўвалася з Аўстрыяй у адзіную дзяржаву на чале з аўстрыйскімі манархамі, пры ўмове захавання правоў і прывілеяў штырыйскіх саслоўяў. Отакар IV сканаў у 1192 годзе, і Штырыя была перададзена імператарам Леапольду V. Далучэнне Штырыі рэзка ўзмацніла Аўстрыйскую манархію і дало штуршок да бурнага развіцця горнай справы, металургіі і гандлю ва ўладаннях Бабенбергаў.

У 1194 годзе Леапольд V нечакана сканаў пасля падзення з каня падчас рыцарскага турніру. Перад смерцю ён, насуперак умовам Санкт-Георгенбергскага дагавора, падзяліў свае ўладанні паміж сынамі: Фрыдрых I атрымаў Аўстрыю, а Леапольд VI — Штырыю.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Фрыдрых I (каля 1175—1198), герцаг Аўстрыі (з 1194)
Леапольд VI (1177—1230), герцаг Штырыі (c 1194) і Аўстрыі (з 1198)
Агнеса

Продкі[правіць | правіць зыходнік]

Выява ў мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Мастацкая літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Кіно[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік
Генрых II
герцаг Аўстрыі
11771194
Пераемнік
Фрыдрых I
Папярэднік
Отакар IV
герцаг Штырыі
11921194
Пераемнік
Леапольд VI